Горад
Ленкарань
Lənkəran, Лəнкəран
| ||||||||||||||||||||||
Ленкарань[1] — горад у Азербайджане, на Ленкаранскай нізіне пры ўпадзенні ракі Ленкараньчай у Каспійскае мора. 260 тыс. жыхароў (2010).
Адзін з самых старажытных гарадоў Азербайджана. У ХII ст. паблізу Ленкарані адкрыты гарачыя мінеральныя крыніцы. У 1629 г. цэнтр нацыянальна-вызваленчага паўстання. 3 сярэдзіны XVIII ст. галоўны горад Талышынскага ханства. У перыяд Руска-іранскіх войнаў ХІХ стагоддзя разбурана персамі, якія пабудавалі тут крэпасць. У 1813 годзе ўзята рускімі войскамі. Паводле Гюлістанскага мірнага дагавора 1813 уваходзіла ў склад Расіі (да 1918 г., з 1846 г. — павятовы горад).
Порт на Каспійскім моры. Чыгуначная станцыя. Цэнтр раёна вырошчвання субтрапічных культур. Харчасмакавая прамысловасць. Тэатр. Краязнаўчы музей. Прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт (з XIX ст.).
Клімат
Клімат Ленкарані | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 7,2 | 7,2 | 11,0 | 17,5 | 22,5 | 27,2 | 30,4 | 29,5 | 25,9 | 19,9 | 14,1 | 10,1 | 18,5 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 3,4 | 4,0 | 6,9 | 12,5 | 17,7 | 22,2 | 25,3 | 24,4 | 21,2 | 15,8 | 10,4 | 6,0 | 14,1 |
Сярэдні мінімум, °C | 0,0 | 1,0 | 3,9 | 8,6 | 13,1 | 17,5 | 20,1 | 19,7 | 16,9 | 11,8 | 6,7 | 2,5 | 10,1 |
Крыніца: World Climate[2] |
Зноскі
- ↑ карта Азербайджана — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- ↑ World Climate — Lenkoran (англ.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).