Ленарт-Георг Меры | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Lennart-Georg Meri | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Пятс | ||||||
Пераемнік | Арнальд Руйтэль | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Olev Olesk[d] | ||||||
Пераемнік | Jaan Manitski[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 сакавіка 1929[1][2][…] |
||||||
Смерць |
14 сакавіка 2006[1][2][…] (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | эст.: Lennart-Georg Meri | ||||||
Бацька | Georg Meri[d] | ||||||
Жонка | Helle Meri[d] | ||||||
Дзеці | Mart Meri[d] | ||||||
Партыя |
|
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | кінарэжысёр, дыпламат, сцэнарыст, перакладчык, пісьменнік, палітык, філолаг | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ленарт Меры (эст.: Lennart-Georg Meri; 29 сакавіка 1929, Талін, Эстонія — 14 сакавіка 2006, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Эстоніі ў перыяд 1992—2001. Меры быў лідарам эстонскага руху за незалежнасць. Стрыечны брат Арнольда Меры.
Біяграфія
Нарадзіўся 29 сакавіка 1929 года ў Таліне, у сям’і эстонскага дыпламата, пасля перакладчыка Шэкспіра на эстонскую мову, Георга Меры. Ленарт пакінуў Эстонію ў раннім узросце і разам са сваёй сям’ёй пераязджаў з краіны ў краіну, вучыўся ў дзевяці розных школах на чатырох розных мовах. Самыя цёплыя ўспаміны засталіся ў яго аб гадах праведзеных у парыжскім ліцэі Lycée Janson de Sailly. Акрамя сваёй роднай эстонскай, Ленарт Меры валодаў пяццю замежнымі мовамі: фінскай, французскай, нямецкай, англійскай і рускай.
З 1992 па 2001 гады — прэзідэнт Эстоніі. На прэзідэнцкай пасадзе прабыў два тэрміны і па эстонскай канстытуцыі быў пазбаўлены магчымасці балатавацца ў трэці раз.
Памёр 14 сакавіка 2006 года ў Таліне. Пахаваны ў Таліне на лясных могілках.
Зноскі
- 1 2 Lennart Meri // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Lennart Meri // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.