![](../I/Lekane_Louvre_CA3059.jpg.webp)
Атычная чорнафігурная лекана вазапісца Палоса. Каля 600—575 гг. да н. э. Луўр
Лекана — старажытнагрэчаская ваза, якая ўяўляе сабой плоскую чару з двума гарызантальнымі ручкамі па баках. Маленькая лекана з вечкам называецца леканідай. Прызначэнне пасудзіны дакладна не ўстаноўлена, магчыма, лекана служыла для захоўвання прыгатаванай ежы або аліўкавага алею і інш. Выявы лекан часта сустракаюцца ў старажытнагрэчаскім вазапісе.
![](../I/Lekanis_Louvre_Cp513-Cp202.jpg.webp)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лекана і леканіда
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.