Лева́нт (ад стар. фр.: Soleil levant — «узыход сонца») — агульная назва краін усходняй часткі Міжземнага мора (Сірыя, Ліван, Ізраіль, Іарданія, Палесціна, Егіпет, Турцыя і інш.), у вузейшым сэнсе — Сірыі, Палесціны і Лівана. Арабы завуць гэту тэрыторыю аш-Шам (араб. الشام), яўрэі — Эрэц-Ісраэль (іўр.: ארץ ישראל) — зямля Ізраіля ці Эрэц Муўтахат (іўр.: ארץ מובטחת) — абяцаная зямля; у традыцыйным беларускім перакладзе — Запаветная.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.