Лебяда белая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Chenopodium album L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Лебяда звычайная, Лебяда белая[4] (Chenopodium album) — кветкавая травяністая расліна сямейства лебядовых. Пустазелле.
Назва
Лебяда звычайная, свіная лабада, лебяда белая, лабада[5][6].
Батанічнае апісанне
Аднагадовая расліна. Корань стрыжнёвы, галінасты. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй да 10-150 см, з мучністым налётам, нярэдка з чырванаватымі плямкамі каля асновы чаранкоў. Лісце яйцападобна-рамбічнае, падоўжана-чаранковае, няправільна-лопасцевае або няправільна-зубчастае, іншы раз трохлопасцевае. Кветкавыя клубочкі сабраны ў добра разгалінаваную мяцёлку. Размнажаецца насеннем (да 100-200 тыс. з адной расліны).
Пашырэнне
Расце па аблогах, як пустазелле на палях, у садах і агародах, каля платоў, пабудоў, уздоўж дарог. На Беларусі цвіце ў чэрвені-верасні.
Выкарыстанне
Маладыя парасткі спажываюцца. Настой травы — процізапаленчы, абязбольвальны і заспакаяльны сродак.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Літаратура
- Траццякоў Дз. І. Лебяда // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 736 с.: іл. — ISBN 3-85700-079-3.