Лебес (лац.: Lebes) — старажытнагрэчаскі посуд у форме чары на ножцы або трыножцы, які выкарыстоўваўся як для падрыхтоўкі ежы, так і для мыцця і прання. Першапачаткова яны вырабляліся з бронзы, срэбра або гліны.
Асаблівай формай лебеса з’яўляецца лебес гамікас (вясельны кацёл) з двума ручкамі. Лебес гамікас ставіўся на вясельных святах у непасрэднай блізкасці ад нявесты і выкарыстоўваліся ў цырымоніях ачышчэння, а таксама як кветкавыя вазы.
Лебесы таксама ўручаліся пераможцам спартыўных спаборніцтваў у якасці прыза.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лебес
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.