Леапольд II Прыгожы
ням.: Leopold II der Schöne
Сцяг5-ы маркграф Аўстрыі
9 чэрвеня 1075 12 кастрычніка 1095
Папярэднік Эрнст
Пераемнік Леапольд III Святы

Нараджэнне 1050
Смерць 12 кастрычніка 1095
Месца пахавання
Род Бабенбергі
Бацька Эрнст[d]
Маці Адэлаіда Эйленбургская[d]
Жонка Іда Аўстрыйская[d][1]
Дзеці Леапольд III Святы, Герберга Бабенберг[d], Эльжбета Бабенбергская[d], Іда Бабенбергская[d], Sophia Babenberg[d][2] і Euphemia of Austria[d]
Дзейнасць маркграф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леапольд II (ням.: Leopold II; 1050 — 12 кастрычніка 1095) — маркграф Аўстрыі (10751095) з дынастыі Бабенбергаў. Сын аўстрыйскага маркграфа Эрнста.

У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, Леапольд II парваў з традыцыйнай пэўнасцю маркграфаў Аўстрыі імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі і ў 1078 годзе ўмяшаўся ў барацьбу за інвестытуру на баку вельфаў і Папы Рымскага супраць імператара Генрыха IV. Гэта прывяло ў 1079 годзе да ўварвання імперскіх войскаў у Аўстрыю і яе спусташэннz.

Леапольд II быў вымушаны падпарадкавацца Генрыху IV, аднак у 1081 годзе ён ізноў далучыўся да герцага Вельфу I Баварскаму. Імператар уступіў у саюз з Чэхіяй, паабяцаўшы князю Ураціславу II саступіць яму аўстрыйскія землі. У 1082 годзе ў Аўстрыю ўварваліся чэшскія войскі і разбілі Леапольда II у бітве пры Майлбергу. Маркграф быў вымушаны бегчы з краіны.

У 1084 годзе Леапольду II удалося прымірыцца з імператарам, і ён быў адноўлены на аўстрыйскім прастоле. Праўда, яму прыйшлося саступіць шэраг тэрыторый у паўднёвай Маравіі чэшскаму князю.

Шлюб і дзеці

Жонка: Іда Аўстрыйская (Ратэльберг). Дзеці:

  • Леапольд III Святы (1073—1136), маркграф Аўстрыі з 1095
  • Лізавета (пам. 1107), замужам (1082) за Отакарам II, маркграфам Штырыі
  • Герберга (пам. 1142), замужам (1100) за Баржывоем II, князем Чэхіі
  • Вуда (пам. 1115), замужам за Лупальдам, князем Маравіі
  • Эўфемія (пам. 1168), замужам за графам Конрадам Пейлштэйнам
  • Сафія (пам. 1154), замужам за Генрыхам III, герцагам Карынтыі; другім шлюбам (1128) за графам Зігхардам Бурггаўзенам
  • Адэльгейда, замужам за Дзітрыхам Формбахам

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.