Леапальдзіна | |
---|---|
Дата заснавання | 1 студзеня 1652 |
Кіраўнік | Gerald H. Haug[d] |
Сайт | leopoldina.org (ням.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Леапальдзіна» (Германская акадэмія прыродазнаўцаў «Леапольдзіна», ням.: Deutsche Akademie der Naturforscher Leopoldina, ням.: Deutsche Akademie der Wissenschaften) — найстарэйшае нямецкае таварыства прыродазнаўцаў, якое стала нацыянальнай Акадэміяй навук. Заснавана ў 1652 годзе ўрачом Ё. Л. Баушам у Швайнфурце як Academia Naturae Curiosorum.[1] Знаходзіцца пад патранатам Федэральнага прэзідэнта Германіі.[2] Зарэгістравана як некамерцыйная арганізацыя і фінансуецца федэральным урадам Германіі і ўрадам Саксоніі-Ангальт, дзе размешчана.[2] Уключаючы ў сябе больш за 1500 членаў з 30 краін свету, з’яўляецца найбуйнейшай акадэміяй у Германіі.[2]
З 1878 года знаходзіцца ў горадзе Гале.[2] Раней месцазнаходжанне акадэміі мянялася ў залежнасці ад месца жыхарства яе прэзідэнта.[2]
У гонар акадэміі названы астэроід (893) Леапальдзіна, адкрыты ў 1918 годзе.
Узнагароды
Акадэмія ўручае шэраг узнагарод, сярод якіх:
- Медаль Катэніуса (упершыню прысуджана ў 1792 годзе)
- Прэмія Каруса (1896)
- Медаль Шлейдэна (1955)
- Медаль Грэгара Мендэля (1965, у гонар Грэгара Мендэля)
- Darwin Badge (прысуджана адзін раз у 1959 годзе — у гонар 100-годдзя выхаду кнігі «Паходжанне відаў»)
- Прэмія Леапольдзіны для маладых навукоўцаў
- Прэмія імя Георга Ушмана ў галіне гісторыі навукі
- Прэмія Леапольдзіны ў галіне даследаванняў (2001, спансуецца Commerzbank Foundation)
- медаль Заслуг (прысуджаецца Прэзідыумам акадэміі ў асаблівых выпадках)
Прэзідэнты
- 1652—1665 Іаган Лорэнц Бауш (Швайнфурт)
- 1666—1686 Іаган Міхаэль Фер (Швайнфурт)
- 1686—1693 Іаган Георг Фалькамер (Нюрнберг)
- 1693—1730 Лукас Шрок (Аўгсбург)
- 1730—1735 Іаган Якаб Баер (Альтдорф-бай-Нюрнберг)
- 1735—1769 Андрэас Эліяс Бюхнер (Эрфурт, Гале)
- 1770—1788 Фердынанд Якаб Баер (Нюрнберг)
- 1788—1791 Генрых Фрыдрых Дэліус (Эрланген)
- 1791—1810 Іаган Хрысціян Шрэбер (Эрланген)
- 1811—1818 Фрыдрых фон Вент (Эрланген)
- 1818—1858 Хрысціян Готфрыд Даніэль Нес фон Эзенбек (Эрланген, Бон, Брэслау)
- 1858—1862 Дытрых Георг фон Кізер (Ена)
- 1862—1869 Карл Густаў Карус (Дрэздэн)
- 1870—1878 Вільгельм Бен (Дрэздэн)
- 1878—1895 Карл Герман Кноблаух (Гале, з таго часу тут)
- 1895—1906 Карл фон Фрыч
- 1906—1921 Альберт Вангерын
- 1921—1924 Аўгуст Гуцмер
- 1924—1931 Іаганес Вальтэр
- 1932—1950 Эміль Абдэргальдэн
- 1952—1953 Ота Шлютэр
- 1954—1974 Курт Мотэс
- 1974—1990 Хайнц Бетгэ
- 1990—2003 Бено Парцір
- 2003—2010 Фолькер тэр Мойлен
- 2010—2020 Ёрг Хакер
- з 2020 — Геральд Хауг
Крыніцы
- ↑ Werner E. Gerabek: Enzyklopädie Medizingeschichte, S.23 Архівавана 15 мая 2018. online Google
- 1 2 3 4 5 About the Leopoldina . Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2017. Праверана 3 кастрычніка 2017.