Леанід Ціханавіч Ерын
Сцяг Старшыня КДБ РБ Сцяг
лістапад 2000 18 лістапада 2004
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Уладзімір Мацкевіч
Пераемнік Сцяпан Сухарэнка

Нараджэнне 17 лістапада 1951(1951-11-17) (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Ваенная служба
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга

Леанід Ціханавіч Ерын (17 лістапада 1951, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (20002004). Генерал-лейтэнант.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 лістапада 1951 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.

У 1973 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту.

У 19751986 гадах працаваў на розных пасадах ва УКДБ па Віцебскай вобласці.

У 1981 годзе скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР.

У 19821985 гг. праходзіў воінскую службу ў Афганістане.

У 19861989 гг. працаваў у цэнтральным апараце КДБ БССР.

У 19891995 гг. працаваў у Цэнтральным апараце КДБ СССР, узначальваў Упраўленне ФСБ РФ па Маскве і Маскоўскай вобласці.

20 кастрычніка 1995 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[1].

20 снежня 1995 года прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і вызвалены ад пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].

25 верасня 2000 года прызначаны начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

27 лістапада 2000 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (замест Уладзіміра Мацкевіча) і вызвалены ад пасады начальніка Службы бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакансію 4 снежня 2000 г. заняў Генадзь Нявыглас)[3].

21 верасня 2001 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам.

25 верасня 2001 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[4].

18 лістапада 2004 года вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і залічаны ў распараджэнне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Пераехаў у Маскву. На дадзены момант з’яўляецца дараднікам кіраўніка Расійскіх чыгунак.

Узнагароды

  • медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана» (1999).

Сям’я

Жанаты, мае сына.

Зноскі

  1. Указ № 435
  2. Указ № 511
  3. Указ № 626
  4. Указ № 544

Літаратура

  • В. Н. Надтачаев. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн.: «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.