Леанід Сямёнавіч Сукаватых | |
---|---|
руск.: Леонид Семёнович Суковатых | |
Дата нараджэння | 8 снежня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1976 (45 гадоў) |
Грамадзянства | |
Жонка | Таццяна Мікалаеўна Сукаватых |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хірургія, анкалогія і рэнтгеналогія |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1972) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Леанід Сямёнавіч Сукава́тых[1] (руск.: Леонид Семёнович Суковатых; 8 снежня 1930 — 12 кастрычніка 1976) — вучоны ў галіне анкалогіі, радыялогіі і хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1972).
Біяграфія
Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Калпна (Арлоўская вобласць Расіі). У 1955 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Ленінградзе і працаваў у ёй да 1962 года старэйшым ардынатарам, малодшым выкладчыкам радыеанкалагічнага аддзялення клінікі факультэцкай хірургіі. З 1962 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Н. Н. Аляксандрава), кіраваў аддзяленнем радыеізатопных і хірургічных метадаў лячэння.
Жонка: Таццяна Мікалаеўна Сукаватых (нар. 1932) — вучоны ў галіне педыятрыі і алергалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Навуковая дзейнасць
Займаўся пытаннямі радыеізатопных і хірургічных метадаў лячэння, інтэнсіўнай тэрапіі ў анкалогіі. Распрацаваў метад лячэння злаякасных пухлін страўніка і кішэчніка радыеактыўным калоідным растворам.
Сярод апублікаванага:
- Александров Н. Н., Рыжков С. В., Суковатых Л. С. Ранения черепа и головного мозга при острой лучевой болезни / Под ред. действ. чл. АМН СССР заслуж. деятеля науки проф. В. Н. Шамова. — Ленинград: Медгиз. Ленингр. отд-ние, 1962. — 176 с. : ил. ; 23 см.
- Радиохирургическое лечение злокачественных опухолей брюшной полости с использованием радиоактивного коллоидного золота (Au¹⁹⁸) : автореферат дис. на соискание ученой степени доктора медицинских наук (14.777) / Суковатых Леонид Семёнович; [Место защиты: Акад. мед. наук СССР]. — Москва, 1970. — 46 с.
- Суковатых Л. С., Нисенбаум Л. И., Горельчик К. И. Радиоизотопная ренография. — Мн.: Беларусь, 1969. — 107 с. : ил. ; 17 см.
- Фрадкин С. З., Чехов Е. И., Суковатых Л. С., Александров Н. Н. Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. — Минск: Беларусь, 1976. — 160 с. : ил. ; 20 см.
Зноскі
Літаратура
- Сукава́тых Леанід Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 258. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- Суковатых, Леонид Семенович (доктор медицинских наук; 1930—1976)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- История медицины Беларуси. Суковатых Леонид Семёнович Архівавана 15 студзеня 2020. (руск.) // Сайт Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа