Леанід Ісакавіч Шофман
Дата нараджэння 5 ліпеня 1937(1937-07-05) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера аграномія
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1996)
Альма-матар

Леанід Ісакавіч Шофман (нар. 5 ліпеня 1937, Гарадок) — беларускі вучоны ў галіне аграноміі, доктар сельскагаспадарчых навук (1996).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). Працаваў у Дубровенскім раёне, пасля заканчэння аспірантуры пры Казанскім ветэрынарным інстытуце старшы навуковы супрацоўнік Татарскай рэспубліканскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі. 3 1969 г. на Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, з 1997 г. намеснік дырэктара. Аўтар больш як 150 навуковых публікацый па вытворчасці кармоў з пасеваў розных відаў, распрацоўцы якасных параметраў ацэнкі ўраджаю, стварэнні складаных аграфітацэнозаў адна- і шматгадовых кармавых культур.

Зноскі

    Літаратура

    • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 454. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
    • Шофман Леанід Ісакавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 716—717.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.