Леанід Ігнатавіч Трушко | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Галіна Аляксандраўна Каралькова |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
|
Леанід Ігнатавіч Трушко (4 сакавіка 1938, Орша) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1996).
Біяграфія
У 1961—1966 гг. удзельнік Аршанскага народнага тэатра. У 1967—1999 гадах акцёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа.
Ролі ў тэатры
- Дзерваед, Андрэй Буслай і Бацька («Радавыя», «Парог» А. Дударава),
- Сырадоеў («Трыбунал» А. Макаёнка),
- Салавейчык («Амністыя» М. Матукоўскага),
- Мікіта («Улада цемры» Л. Талстога),
- Эйліф («Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхта),
- Лагуцін («Сталявары» Г. Бокарава),
- Максім («Стары дом» А. Казанцава),
- Дарафей («Званы Віцебска» У. Караткевіча)
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Трушко Леанід Ігнатавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 419.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.