Леанід Ігнатавіч Лубеннікаў | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||
Папярэднік | Сцяпан Піліпец | |||||||
Пераемнік | Апанас Яштокін | |||||||
|
||||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | |||||||
Пераемнік | Мікалай Утарушын | |||||||
|
||||||||
Папярэднік | Аляксандр Ягораў | |||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | |||||||
|
||||||||
Папярэднік | Кірыл Мазураў | |||||||
Пераемнік | Фёдар Сурганаў | |||||||
|
||||||||
Папярэднік | Фёдар Баранаў | |||||||
Пераемнік | Фёдар Сіляеў | |||||||
|
||||||||
Нараджэнне | 8 (21) студзеня 1910 | |||||||
Смерць |
28 лістапада 1988 (78 гадоў) |
|||||||
Месца пахавання | ||||||||
Дзеці | Ivan Lubennikov[d] | |||||||
Партыя | КПСС | |||||||
Член у | ||||||||
Адукацыя | ||||||||
Дзейнасць | палітык | |||||||
Узнагароды |
|
Леані́д Ігна́тавіч Лубе́ннікаў (21 студзеня 1910, в. Фамінаўка, Екацярынаслаўская губерня[1] — 28 лістапада 1988, г. Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Карэла-Фінскай ССР (1955—56), 1-ы сакратар Баранавіцкага і Мінскага абкамаў КП(б) Беларусі.
Адукацыя
- Кастрычнік 1927 — снежань 1930 года — вучоба ў Новачаркаскім індустрыяльна-земляробчым тэхнікуме
- Красавік — снежань 1933 года — вучоба ва Усесаюзным аграпедагагічным інстытуце (Масква, пазней Саратаў)
- Верасень—кастрычнік 1939 года — слухач Прыволжскіх акруговых палітычных курсаў старэйшага палітычнага саставу
- Красавік 1943 — май 1944 года — вучоба ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе
Паслужны спіс
- Снежань 1930 — красавік 1931 года — выкладчык курсаў трактарыстаў (Уральская вобласць)
- Снежань 1933 — сакавік 1939 года — дырэктар і выкладчык Баландоўскай школы камбайнераў (Саратаўская вобласць)
- У 1939 годзе прыняты ў члены УКП(б)
- Кастрычнік 1939 — сакавік 1944 года — інструктар прапаганды, ваенкам палка (Прыволжская ваенная акруга)
- Май 1944 — май 1946 — намеснік камандзіра палка, паранены, на лячэнні, начальнік лагера рэпатрыяваных (Баранавіцкая, Брэсцкая вобласць)
- Чэрвень 1946 — люты 1949 — партыйны арганізатар ЦК УКП(б) на Мінскім трактарным заводзе
- З лютага 1949 года — сакратар Мінскага гарадскога камітэта КП(б) Беларусі
- З верасня 1952 года — 2-гі сакратар Мінскага гарадскога камітэта КП(б) Беларусі
- Верасень 1952 — верасень 1953 года — 1-ы сакратар Бабруйскага абласнога камітэта КП(б)/КП Беларусі
- Верасень 1953—1955 — 1-ы сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі
- З 14 лютага 1954 года — кандыдат у членыБюро ЦК КП(б) Беларусі
- З жніўня 1955 года — інспектар ЦК КПСС
- Жнівень1955 — 25 ліпеня 1956 года — 1-ы сакратар ЦК КП Карэла-Фінскай ССР
- 25 ліпеня 1956 — верасень 1958 года — 1-ы сакратар Карэльскага абласнога камітэта КПСС
- Верасень 1958 — люты 1960 года — загадчык Аддзела прамысловасці тавараў шырокага спажывання і харчовых тавараў — лёгкай і харчовай прамысловасці ЦК КПСС
- 12 лютага 1960 — студзень 1963 — 1-ы сакратар Кемераўскага абласнога камітэта КПСС
- 19 студзеня 1963 — 23 снежня 1964 года — 1-ы сакратар Кемераўскага сельскага абласнога камітэта КПСС
- Снежань 1964—1965 — намеснік старшыні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю Бюро ЦК КПСС па РСФСР і СМ РСФСР
- 1965—1966 — намеснік старшыні Камітэта народнага кантролю СМ РСФСР
- 1966—1981 — намеснік старшыні Праўлення Цэнтральнага Саюза спажывецкіх таварыстваў (Центрасаюза)
Абіраўся дэлегатам XIX, XX, XXI (пазачарговага) і XXII з’ездаў КПСС, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—66 гадах. У 1956—1966 — член ЦК КПСС.
З 1981 года — на пенсіі.
Памёр 28 лістапада 1988 года ў Маскве[2][3]. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.
Узнагароды
- Двойчы кавалер ордэна Леніна
- Кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Двойчы кавалер ордэна Чырвонага Сцяга
- Двойчы кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Зноскі
- ↑ Цяпер — у Антрацыціўскім раёне Луганскай вобласці, Украіна.
- ↑ газета Праўда, 1988, № за 2 снежня.
- ↑ Леанід Ігнатавіч Лубеннікаў на сайце «БД АзБука»
Літаратура
- Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б) 1917—1991. Историко-биографический справочник / Сост. Ю. В. Горячев. — М.: Парад, 2005. — 496 с. — ISBN 5-8061-0062-6.
- Народные избранники Карелии: Депутаты высших представительных органов власти СССР, РСФСР, РФ от Карелии и высших представительных органов власти Карелии, 1923—2006: справочник / авт.-сост. А. И. Бутвило. — Петрозаводск, 2006. — 320 с.
Спасылкі
- Леанід Ігнатавіч Лубеннікаў на сайце «БД АзБука»
- Леанід Ігнатавіч Лубеннікаў на сайце «Даведнік па гісторыі Камуністычнай партыі і Савецкага Саюза 1898—1991».
- Карэльскі дзяржаўны архіў найноўшай гісторыі. Даведнік. 2003. Дадатак «Першыя сакратары Карэльскага абкама Камуністычнай Партыі СССР (1921—1940, 1956—1991) і ЦК Кампартыі КФССР (1940—1956)».
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.