Леанард Феліксавіч Супрон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | першы на пасадзе | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Андрэевіч Маслакоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 24 лістапада 1910 | ||||||
Смерць | 1 лістапада 1968 (57 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1940) | ||||||
Дзейнасць | медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры | ||||||
Месца працы | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
Леанард Феліксавіч Супрон (24 лістапада 1910 — 1 лістапада 1968) — беларускі арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1940)[1].
Біяграфія
Выпускнік Віцебскага медыцынскага інстытута (1938), дзе ў далейшым загадваў кафедрай санітарнай абароны (1939—1941)[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, служыў начальнікам Хабараўскага эвакуацыйнага шпіталя Далёкаўсходняга фронту. Пасля дэмабілізацыі — дацэнт кафедры ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі медыцынскага інстытута, затым Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, намеснік Міністра аховы здароўя БССР (1946—1947). Застаўся ў памяці як арганізатар і першы дырэктар (рэктар) Гродзенскага медыцынскага інстытута (1958—1962)[1].
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска (Беларусь), участак № 3, шэраг 15, магіла 31[1].
Навуковая дзейнасць
Аўтар звыш 40 навуковых прац, у тым ліку манаграфія «Медыцынскае забеспячэнне насельніцтва ва ўмовах прымянення сродкаў масавага паражэння» (1959)[1].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі[1].