| ||||||||||||||||||||||||||
Ла-Шо-дэ-Фон[5] (фр.: La Chaux-de-Fonds) — горад і абшчына ў Швейцарыі, які разам з Білем з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам швейцарскіх гадзіннікаў. Разам з суседнім Ле-Локлем уваходзіць у лік помнікаў Сусветнай спадчыны як выдатны прыклад «горада-фабрыкі» эпохі прамысловай рэвалюцыі. Размешчаны ў заходняй Швейцарыі, на паўночным захадзе кантона Нёўшатэль, непадалёк ад мяжы з Францыяй і з’яўляецца цэнтрам аднайменнай акругі. Ла-Шо-дэ-Фон — трэці па велічыні горад Рамандыі (пасля Жэневы і Лазаны) і самы буйны горад Верхняй Юры. Горад ляжыць на вышыні 992 метра над узроўнем мора.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Арман Барэль (1923—2003) — швейцарскі матэматык.
- Блез Сандрар (1887—1961) — швейцарскі і французскі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 Hauptbereichen — Federal Statistical Office. Праверана 13 студзеня 2019.
- ↑ Ständige Wohnbevölkerung nach Staatsangehörigkeitskategorie Geschlecht und Gemeinde; Provisorische Jahresergebnisse; 2018 — Federal Statistical Office, 2019. Праверана 11 красавіка 2019.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 20 снежня 2021.
- ↑ https://www.post.ch/en/pages/plz-suche
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Швейцарыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.