Царква | |
Ла-Мерсэ | |
---|---|
Basílica de Nuestra Señora de la Merced | |
| |
41°22′43,90″ пн. ш. 2°10′44,84″ у. д. | |
Краіна | Каталонія |
Горад | Барселона |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Архідыяцэзія Барселоны |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Жасеп Мас-і-Дардаль |
Дата заснавання | 1765 |
Будаўніцтва | 1765—1775 гады |
Сайт | basilicadelamerce.com/… (катал.) |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Ла-Мерсэ (Царква Маці Божай Міласэрнай, ісп.: Basílica de Nuestra Señora de la Merced, катал.: Basílica de la Mare de Déu de la Mercè) — храм, прысвечаны Маці Божай Міласэрнай, заступніцы Барселоны. Пабудаваны ў перыяд 1765-1775 гг. Аўтар - Жасеп Мас-і-Дардаль, які выкарыстоўваў для будаўніцтва і аздаблення царквы рэшткі былога гатычнага храма Святога Міхаіла. Культ Маці Божай Міласэрнай звязаны з паданнем аб з'яве ў 1218 годзе Дзевы Марыі святому Пятру Наласка ў Барселоне. Дзева Марыя заклікала святога заснаваць новы манаскі ордэн, мэтай якога стаў бы выкуп хрысціянскіх палонных з нявольніцтва. Пазней гэты ордэн стаў вядомы пад імем мерседарыяў. У царкве захоўваецца адзін са старажытных культаў - драўляная статуя Маці Божай Міласэрнай, аўтар - Пера Марагес. У яе гонар кожны год (23 верасня) праводзіцца грандыёзнае свята.
11 ліпеня 1918 года папа Бенедыкт XV надаў царкве статус Малай папскай базілікі (лац.: Basilica minor)[1].
Царква Ла-Мерсэ знаходзіцца ў партовым раёне Барселоны, побач з помнікам Калумбу.
Зноскі
- ↑ Сайт GCatholic.com (англ.)
Літаратура
- Вся Барселона. Коллекция «Вся Испания». Русское издание. Editorial Escudo de Oro S.A., Barcelona
- AA.VV.: Art de Catalunya, Edicions L'isard, Barcelona, 1998, ISBN 84-921314-5-4.
- AA.VV.: Història de l'art català, Edicions 62, Barcelona, 2005, ISBN 84-297-1997-0.
- José Camón Aznar, José Luis Morales y Marín y Enrique Valdivieso González: Summa Artis. Arte español del siglo XVIII, Espasa Calpe, Madrid, 1999, ISBN 84-239-5227-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ла-Мерсэ (Барселона)