Лаўрэнцій Фаміч Цанава | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
груз. ლავრენტი ცანავა (ჯანჯღავა) | ||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||
Папярэднік | пасада перайменаваная | |||||||||||||||||
Пераемнік | Міхаіл Баскакаў | |||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||
Папярэднік | пасада адноўленная | |||||||||||||||||
Пераемнік | пасада перайменаваная | |||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||
Папярэднік | пасада ўтвораная | |||||||||||||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | |||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||
Папярэднік | Аляксей Наседкін | |||||||||||||||||
Пераемнік | Аляксандр Мацвееў | |||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||
Нараджэнне |
9 (22) жніўня 1900 |
|||||||||||||||||
Смерць |
12 кастрычніка 1955 (55 гадоў) |
|||||||||||||||||
Партыя | РКП(б), ВКП(б), КПСС | |||||||||||||||||
Адукацыя | ||||||||||||||||||
Дзейнасць | палітык, камуніст | |||||||||||||||||
Навуковая дзейнасць | ||||||||||||||||||
Навуковая сфера | унутраная бяспека[d][1] | |||||||||||||||||
Ваенная служба | ||||||||||||||||||
Прыналежнасць | СССР | |||||||||||||||||
Званне |
|
|||||||||||||||||
Бітвы | ||||||||||||||||||
Узнагароды |
|
Лаўрэ́нцій Фамі́ч Цана́ва (прозвішча да 1938 года — Джанджгава (Джанджава); жнівень 1900, в. Нахунова Кутаіская губерня — 12 кастрычніка 1955, Бутырская турма) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, першы сакратар Поційскага абкама УКП(б) (1935—1937), народны камісар НКУС БССР (1938—1941), народны камісар (з 1946 — міністр) дзяржаўнай бяспекі БССР (люты-чэрвень 1941, 1943—1951), намеснік міністра дзяржаўнай бяспекі СССР (1951—1952). Генерал-лейтэнант (1945).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У лютым 1921 г. арганізоўваў у роднай вёсцы паўстанцкія атрады. З сакавіка 1921 г. перайшоў у органы НК (руск.: ВЧК), начальнік палітычных бюро розных павятовых НК у Грузіі. Тут ён пазнаёміўся з Л. П. Берыям, што вызначыла поспех яго кар'еры.
З 1926 г. працаваў у пракуратуры, з 1929 г. — у сістэме Спецыяльных аддзелаў, а з мая 1929 г. — ізноў у НК. Нарэшце ў чэрвені 1929 г. Цанава быў прызначаны на самастойную пасаду начальніка Чыатурынскага райаддзела ДПУ, але ўжо ў снежні 1930 г. пераведзены Берыям у апарат ДПУ Грузіі, памочнікам начальніка ДПУ. З лютага 1933 г. працаваў у сістэме Наркамата саўгасаў і Спажыўсаюза; намеснікам дырэктара Лімантрэста (1933—1934), намеснікам начальніка Субтрапічнага ўпраўлення Наркамата земляробства ЗСФСР (1934-1935), намеснікам кіраўніка Самтрэста (1935). У сакавіку 1935 — ліпені 1937 — 1-й сакратар Поціўскага гаркама КП(б) Грузіі, у кастрычніку 1937 — снежні 1938 — начальнік «Калхідбуда».
З 1937 дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Пасля прызначэння Берыі наркамам унутраных спраў СССР у 1938 годзе зрабіў бліскучую кар'еру. 17 снежня 1938 Цанава быў прызначаны наркамам унутраных спраў Беларусі, у лютым—чэрвене 1941 наркам дзяржаўнай бяспекі БССР. У 1939 арганізаваў масавыя арышты на далучаных да СССР тэрыторыях Заходняй Беларусі. У 1939-1952 гг. — член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі УКП(б).
Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у 1941—1942 намеснікам начальніка Упраўлення спецыяльных аддзелаў НКУС СССР, адначасова ў 1941—1943 начальнік Спецыяльных аддзелаў Заходняга і Цэнтральнага франтоў. Падчас баёў на Заходнім фронце быў цяжка паранены і кантужаны. З 7 мая 1943 наркам (з 1946 — міністр) дзяржаўнай бяспекі Беларусі, адначасова ў 1943—1945 быў намеснікам начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху, а ў 1945 быў намеснікам камандуючага 2-м Беларускім фронтам. У 1949-1951 выпусціў кнігу «Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў».
29 кастрычніка 1951 г. быў прызначаны намеснікам міністра дзяржаўнай бяспекі СССР і 6 лістапада 1951, акрамя таго, яшчэ начальнікам 2-га Галоўнага ўпраўлення (контрразведка) МДБ. 15 лютага 1952 г. быў зняты «за сур'ёзныя памылкі» і адпраўлены на пенсію. Пасля смерці І. В. Сталіна былы заступнік Цанавы — Берыя апублікаваў матэрыялы па забойстве Міхоэлса, і 4 красавіка 1953 Цанава быў арыштаваны. З турмы некалькі разоў звяртаўся да савецкага кіраўніцтва з просьбай пра вызвалення з-пад следства. Памёр у бальніцы Бутырскай турмы, паводле іншых звестак — скончыў жыццё самагубствам.
Званні
- Старшы маёр дзяржаўнай бяспекі (28 снежня 1938 г.)
- Камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу (14 сакавіка 1940 г.)
- Генерал-лейтэнант (9 ліпеня 1945 года).
Узнагароды
- Чатыры ордэна Леніна
- № 5842 26 красавіка 1940 — за паспяховае выкананне заданняў Урада па ахове дзяржаўнай бяспекі
- № 51105 30 красавіка 1946 — за выслугу гадоў
- № 82167 30 снежня 1948 — у сувязі з 30-годдзем Беларускай ССР
- № 124924 12 жніўня 1950 — у сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння
- Пяць ордэнаў Чырвонага Сцяга
- № 26342 12 красавіка 1942 — за самаадданую працу па ўмацаванні баяздольнасці частак Захфронта і бязлітасную барацьбу з фашысцкай агентурай [2][3]
- № 4221 20 верасня 1943 — за выкананне заданняў Урада ў гады вайны
- № 1366 3 лістапада 1944 — за выслугу гадоў
- № 969 28 кастрычніка 1948 — за забойства Саламона Міхоэлса, пазбаўлены гэтага ордэна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 красавіка 1953 года
- № 207 1 чэрвеня 1951 — за выслугу гадоў
- Ордэн Суворава 1 ступені (№ 214 15 жніўня 1944 г.)
- Два ордэна Кутузава 1 ступені
- Ордэн «Працоўнага Чырвонага Сцяга ССР Грузіі» (№ 105 1930)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (Мангольская Народная Рэспубліка) (№ 402 1942)
- Ордэн Рэспублікі (Тувінская Народная Рэспубліка) (№ 95 красавік 1942)
- Ордэн Грунвальду 3 ступені (Польшча)
- 2 савецкія медалі
- 3 польскія медалі
- Нагрудны знак «Заслужаны работнік НКВД» (28 мая 1941)
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 47029458 .
- ↑ Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 12111683 .
- ↑ Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 46991477 .
- ↑ Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 46960293 .
Спасылкі
- Кароткія біяграфіі кіраўнікоў ДБ Беларусі Архівавана 3 жніўня 2020.
- В.Егорычев. Друг Берии – Цанава // "7 дней" Архівавана 22 лістапада 2011. (руск.)
- Хто кіраваў НКУС (руск.)
- Минские легенды: Лаврентий Цанава - друг Берии, дачник, болельщик, убийца Архівавана 23 жніўня 2009. (руск.)
- Слезницы Цанавы «СБ Белорусь сегодня» (руск.)