Лаўр

Laurus nobilis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laurus L., 1753

Віды
  • Laurus azorica
  • Laurus nobilis
  • Laurus novocanariensis

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18177
NCBI  85222
EOL  61708
GRIN  g:6564
IPNI  21435-1
FW  56017

Лаўр[3] (Laurus) — род субтрапічных дрэў або кустоў сямейства лаўровыя (Lauraceae).

Прадстаўнікі рода растуць у Міжземнамор’і, на Канарскіх астравах і ў Заходнім Закаўказзі.

Біялагічнае апісанне

Вечназялёныя расліны.

Лісце чаргавальнае, скурыстае, суцэльнакрайняе; змяшчае вялікую колькасць эфірных алеяў.

Кветкі сабраныя ў парасонападобныя пазушныя суквецці.

Плады сіне-чорныя, касцянкападобныя, аднанасенныя.

Ужыванне

Плады лаўровага дрэва — бабкі — ужываюць як прыправу ў кулінарыі, таксама вырабляюць з іх алей і іншыя рэчывы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Лаўр паводле БЭ ў 18 тамах. — Т. 9. — Мн., 1999, — С. 158

Спасылкі

  • Лавр: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.