Лаян
кіт.: 洛阳市
Краіна
Каардынаты
34°39′31″ пн. ш. 112°25′28″ у. д.
Плошча
  • 15 235,85 км²
Вышыня цэнтра
144 м
Насельніцтва
  • 7 056 699 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
379
Паштовыя індэксы
471000
Аўтамабільны код
豫C
Афіцыйны сайт
Лаян на карце Кітая
Лаян (Кітай)
Лаян
Лаян (Кітай)
Лаян

Лая́н[2] (кіт. трад. 洛陽, спр. 洛阳, піньінь Luòyáng) — горад у цэнтральнай частцы Кітая, на рацэ Лахэ (басейн Хуанхэ), у правінцыі Хэнань.

Гісторыя

Заснаваны ў XII стагоддзі да н.э.

Насельніцтва

  • 1958 год — 450 тыс. жыхароў{sfn|ВСЭ}}.
  • 1984 год — 620 тыс. жыхароў[3].
  • 1990 год — 760 тыс. жыхароў[2].
  • 2010 год — 1391,1 тыс. жыхароў[4].

Эканоміка

Чыгуначная станцыя, вузел аўтамабільных дарог. Горад — буйны цэнтр вытворчасці трактароў, горнага абсталявання і падшыпнікаў. Развіта таксама гумава-тэхнічная, тэкстыльная, харчовая прамысловасць, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

Архітэктурныя помнікі

Каля Лаяна — шматлікія падземныя грабніцы (больш за 1000), у т.л. пачатку н.э. За 10 км на ўсход — храм Баймасы (68 г. н.э.) — адзін з першых будыйскіх храмаў у Кітаі, за 15 км на поўдзень — будыйскі пячорны храм Лунмынь (495—898 гг., цяпер музей).

Музеі

Абапіраючыся на багатыя гістарычныя і культурныя рэсурсы, Лаян ператвараецца ў музейную сталіцу Кітая. У горадзе адкрыты 66 музеяў, сярод іх Лаянскі музей старажытных грабніц, Лаянскі музей і інш. Тут захоўваецца амаль 420 тысяч гісторыка-культурных рэліквій[5].

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Seventh National Population Census of the People's Republic of China
  2. 1 2 БелЭн 1999.
  3. ГЭС 1989.
  4. Лоян // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  5. Лаян становіцца музейнай сталіцай Кітая
  6. https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
  7. https://www.tours.fr/action-municipale/364-jumelages-et-partenariats.htm#par2406

Літаратура

  • Лая́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 168. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Лоя́н // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 288. — 592 с. 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Лоя́н // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
  • Лоян // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.