![](../I/Caff%C3%A8_latte_as_being_served_at_Kaffebrenneriet_Torshov%252C_Oslo%252C_Norway_2_600x600_100KB.jpg.webp)
Латэ
Латэ (ад італ.: caffè latte [kaffelˈlatte] — "кава з малаком") — кававы напой з Італіі, складаецца з малака (італ.: latte) і кавы эспрэса. Існуюць варыянты напою, у склад якога замест кавы ўваходзяць чай, матэ або маця.
Гатаванне
У Італіі латэ гатуюць ў хатніх умовах і п'юць на сняданак. Для латэ выкарыстоўваецца мока і кубак летняга малака. За межамі Італіі латэ звычайна гатуецца з порцыі эспрэса, якая заліваецца гарачым малаком, а зверху пакрываецца пластом пеннага малака. Часам латэ гатуюць з сумесі кавы і малака ў прапорцыі 1:1. Такі напой вонкава нагадвае капучына, але адрозніваецца ад яго суадносінамі кавы і малака.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.