Латунь | |
---|---|
![]() | |
Цеплаправоднасць | 121 watt per metre kelvin |
Шчыльнасць | 8 560 ± 160 кг/м³[1] |
Тэмпература плаўлення | 932 °C[2][3] |
Крышталічная сістэма | Кубічная сінгонія |
Модуль Юнга | 115 ± 20 gigapascal |
Каэфіцыент Пуасона | 0,37 |
Compressive modulus of elasticity | 50 gigapascal |
![]() |
Лату́нь (стараням. Latun) — сплаў медзі і цынку (да 50 %) з магчымымі дамешкамі невялікай колькасці легіравальных элементаў.

Латунь вядомая са старажытных часоў. Належыць да групы медных сплаваў. Шчыльнасць 8300—8800 кг/м³; трываласць (σв) да 600 Мн/м²; высокая электра- і цеплаправоднасць.
Латунь з утрыманнем цынку да 10 % называюць тампакамі, ад 10 да 20 % — паўтампакамі. Гэтыя латуні валодаюць высокай пластычнасцю і ўстойлівасцю да карозіі, выкарыстоўваюцца для вырабу радыятарных труб і пад. Латунь з утрыманнем каля 30 % цынку называюць «патроннай», яна добра апрацоўваецца штампоўкай, прасаваннем, валачэннем.
У шматкампанентныя латуні з мэтай паляпшэння механічных і антыкаразійных уласцівасцей дадаюць алюміній, волава, жалеза, марганец, нікель, крэмній, свінец і інш. элементы (разам да 10 %). Выкарыстоўваюць для розных мэт у машынабудаванні і ў мастацкіх вырабах.
Гл. таксама
- Латуніраванне
- Бронза
- Манетны сплаў
Зноскі
- ↑ https://www.simetric.co.uk/si_metals.htm
- ↑ https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Diagramme_binaire_Cu_Zn_laiton.svg
- ↑ (unspecified title) — ISBN 2-8293-0216-8
Літаратура
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 137. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі
- Латунь (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Автоматная латунь (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Латунь