Ласла Ловас (венг.: Lovász László; нар. 9 сакавіка 1948) — венгерскі матэматык, вядомы працамі па камбінаторыцы, за якія ён быў узнагароджаны шматлікімі прэстыжнымі прэміямі. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2012).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і хірурга. Значнае ўражанне на яго аказалі артыкул і асабістая сустрэча з Палам Эрдзёшам. Падчас вучобы ў школе тройчы выйграваў залатыя медалі на Міжнародных матэматычных алімпіядах (1964, 1965, 1966; у 1963 годзе атрымаў сярэбраны), а яго сын выйграў медаль у 2008 годзе.
Ступень кандыдата навук абараніў у 1970 годзе ў Венгерскай акадэміі навук, пад кіраўніцтвам Цібара Галаі. На працягу 1990-х працаваў на пасадзе прафесара ў Ельскім універсітэце і супрацоўнічаў з даследчым цэнтрам Microsoft да 2006 года. Затым вярнуўся ў Будапешцкі ўніверсітэт, на пасаду дырэктара Інстытута матэматыкі.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ http://www-history.mcs.st-and.ac.uk/history/Biographies/Lovasz.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- 1 2 https://web.cs.elte.hu/~lovasz/vita.pdf
- ↑ https://www.sciencedirect.com/journal/european-journal-of-combinatorics/about/editorial-board Праверана 26 жніўня 2020.
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Lovász_László