Ласка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mustela nivalis Linnaeus, 1766

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180554
NCBI  36239
EOL  328586
FW  48861

Ласка[1], ласіца (Mustela nivalis) — драпежнае млекакормячае сямейства куніцавых.

Апісанне

Ласка — самы маленькі прадстаўнік атрада драпежных. Даўжыня звярка вагаецца, у залежнасці ад прыналежнасці да таго ці іншага падвіда, ад 11,4 да 21,6 см. Вага 40-100 г. Памеры самцоў большыя чым у самак. Цела з кароткімі лапкамі, узброенымі вельмі вострымі кіпцюрамі. Галава невялікая, вушы кароткія, шырокія, нос на канцы тупы і злёгку расшчэплены. Поўсць густая, мяккая, пушыстая, зімой снежна-белая, летам на спіне карычневая, знізу жаўтавата-белая. У пачатку хваста маюцца залозы, якія вылучаюць вадкасць з непрыемным пахам.

Будовай цела і афарбоўкай поўсці вельмі нагадвае гарнастая, але адрозніваецца дробнымі памерамі і больш кароткім, а галоўнае аднакаляровым хвастом.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы. На Беларусі нешматлікая, падвід M.n. nivalis найчасцей трапляецца на Палессі. Жыве на лугах, балотах, узлесках, у зарасніках па берагах вадаёмаў, каля жылля чалавека (у свірнах, гумнах, сціртах саломы, канюшнях і інш.).

Асаблівасці біялогіі

Корміцца пераважна мышападобнымі грызунамі, ралзей паўзунамі і земнаводнымі, птушкамі і іх яйцамі. Актыўная ноччу і на змярканні Перамяшчаецца скачкамі. Добра лазіць па галінах дрэў, ламаччы (адсюль першапачатковая назва — лазка). За суткі з’ядае да 35 г корму, робіць запасы ў сховішчах.

Гнёзды ў норах. Гон звычайна ў пачатку вясны. Цяжарнасць 26-35 сутак, з латэнтным перыядам — значна больш. У прыплодзе 3-10 дзіцянят.

Зноскі

  1. Напісанне Ласка у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.142

Літаратура

Самусенка Э. Р. Ласка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.