Лапацінскія
Герб Любіч
Герб Любіч
Губерні, у РК якіх занесены род Віленская, Мінская, Ковенская
Перыяд існавання роду з XVI стагоддзя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лапацінскія (польск.: Łopaciński) — шляхецкі род герба «Любіч» у Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле радавога падання, паходзяць з маёнтка Лапаціна Цеханоўскай зямлі (Мазовія). У XV стагоддзі Багдан з Лапапіна атрымаў ад князёў Мсціслаўскіх зямельныя ўладанні пад г. Мсціславам, дзе яго сын Юзаф заснаваў маёнтак Лапаціна[1].

Род Лапацінскіх падзяліўся на чатыры галіны. Яны былі ўнесены Герольдыяй у VI часткі радаводных кніг Віленскай, Мінскай і Ковенскай губерняў Расійскай імперыі[2].

У Вільні па вуліцы Скапа захаўся палац Лапацінскіх.

Вядомыя прадстаўнікі

  • Ян Дамінік (1709—1778) — пробашч у Крожах, канонік, схаластык віленскі, сакратар вялікі духоўны літоўскі, біскуп жмудскі.
  • Мікалай Тадэвуш (1715—1778) — мсціслаўскі крайчы, падчашы, войскі, пісар скарбовы літоўскі, інстыгатар (пракурор) літоўскі, староста мсціслаўскі, вялікі пісар літоўскі, ваявода берасцейскі.
  • Ігнат Блажэй Станіслаў (1722—1776) — пісьменнік.
  • Ян Нікадзім (1747—1810) — староста мсціслаўскі.
  • Ігнат Дамінік Францішак (1822—1882) — маршалак дрысенскі.
  • Эўзэбіюш Мар’ян Ян Станіслаў (1882—1961) — гісторык мастацтва, бібліяфіл, калекцыянер.

Зноскі

  1. Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1997. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  2. Лопацинские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.