Круглазвённы ланцуг

Ланцу́г — прыстасаванне для злучэння асобных дэталяў ці прадметаў у адзіную канструкцыю. Складаецца з металічных звёнаў, злучаных паміж сабой. Паводле канструкцыі звёнаў ланцугі падзяляюцца на некалькі падтыпаў:

  1. з лінейнымі звёнамі;
  2. з лінейна-падзеленымі звёнамі;
  3. з перавітымі звёнамі;
  4. з дэкаратыўна трансфармаванымі звёнамі.

У IXXIII стст. ланцугі ўжываліся ў гаспадарча-побытавай сферы, у ювелірных упрыгажэннях. Сфера гаспадарчага выкарыстання ланцуга была больш шырокай, чым іх дэкаратыўная функцыя. Ланцужкі з каляровых металаў (медзь), напрыклад, выступалі ў якасці канструктыўнага элемента складных шаляў; вялікія ланцугі з чорнага металу ўжываліся разам са скабянымі вырабамі або для падвешвання да бэлькі рэчаў. Пры археалагічныз раскопках найчасцей знаходзяць толькі асобныя элементы ланцугоў — звёны. Поўнасцю захаваны ланцуг для падвешвання катла быў выяўлены пры раскопках у Полацку.

Бываюць ланцугі грузавыя (для падвешвання і пад’ёму грузаў), цягавыя (для перамяшчэння грузаў) і прыводныя (для перадачы руху; гл. ланцуговая перадача). Выкарыстоўваюцца таксама проціслізготныя ланцугі, якія надзяваюць на вядучыя колы аўтамабіля для павышэння яго праходнасці па зледзянелых дарогах ці бездарожжы.

Паводле канструкцыі ланцуг можа быць круглазвённы, пласціністы, карданны, ролікавы і інш.

Гл. таксама

Літаратура

  • Клімаў, М. В. Ланцуг / М. В. Клімаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 7. — ISBN 978-985-11-0354-2.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.