Ламія Аджы Башар | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | праваабаронца |
Дата нараджэння | 1998 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | езідызм[d] |
Узнагароды і прэміі |
прэмія імя Сахарава (2016) |
![]() |
Ламія Аджы Башар (курд.: لمياء حجي بشار; нар. 1998) — іракская праваабаронца езідскага[заўв 1] паходжання. Была захопленая ІДІЛ і знаходзілася ў сексуальным рабстве. Пасля ўцёку прызнана ААН ганаровым паслом па барацьбе супраць рабства і атрымала шэраг міжнародных праваабарончых прэмій.
Біяграфія
Раннія гады
У Іраку ў сям’і Башар засталіся будынак і фермерскае гаспадарства. Там яна хадзіла ў школу.
Рабства
У палоне яе білі і неаднаразова збівалі і гвалтавалі. Намагалася збегчы чатыры разы. Падчас апошняй спробы дзве яе спадарожніцы, 8-гадовая Алмас і 20-гадовая Кацярына, загінулі, падарваўшыся на міне, сама Башар атрымала раненні і страціла вока, аднак у яе атрымалася пакінуць тэрыторыю, кантраляваную тэрырарыстамі, і ўз’яднацца з часткай сям’і на землях, кантраляваных курдамі, у сакавіку 2016 года[1].
Сям’я
Частка сям’і здолела дабрацца да Германіі.
Узнагароды
- Прэмія Андрэя Сахарава за свабоду думкі ў 2016 годзе (разам з Надзяй Мурад)[2]
- Прэмія Вацлава Гавела ў галіне правоў чалавека (2016)
Заўвагі
Крыніцы
- ↑ Боевики ИГ разместили в мессенджере Telegram объявление о продаже 12-летней секс-рабыни (руск.). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2016. Праверана 1 сакавіка 2019.
- ↑ Премию Сахарова присудили побывавшим в плену в ИГИЛ правозащитницам (руск.). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2016. Праверана 1 сакавіка 2019.