Ламінарыя | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Laminaria J.V.Lamour., 1813 | |||||||||||||||
|
Ламінарыя[1] (марская капуста) — род з класа бурых марскіх водарасцей.
Выдзяляецца 30 відаў. Пашыраны ў халодных акіянах і морах абодвух паўшар'яў. Сустракаецца ад паверхні да глыбіні 200 м. Найбольш вядомыя: ламінарыя Гур'янавай, пальчатарассечаная, паўночная, цукрыстая, японская.
Слаявіна даўжынёй 0,5 — 50 м у выглядзе пласціны суцэльнай або рассечанай, гладкай ці маршчыністай, складкаватай, з пузырамі або без іх. Прымацоўваецца да субстрату дыскападобнай падэшвай ці галінастымі рызоідамі. Размнажэнне бясполае (зааспоры) і палавое (аагамія).
Многія віды ламінарыі ўжываюцца ў ежу. Таксама яе выкарыстоўвалі і як угнаенне, бо ламінарыя ўтрымоўвае вельмі вялікі набор макра-і мікраэлементаў. Ламінарыя багатая ёдам, які змяшчаецца ў арганічнай форме, што ўплывае на яе засваенне арганізмам чалавека. Ужыванне ў ежу ламінарыі рэкамендуецца для прафілактыкі эндэмічнага валля. У касметалогіі выкарыстоўваецца як сродкі для абгортвання.
Зноскі
- ↑ Напісанне Ламінарыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.116
Літаратура
- Міхеева Т. Ламінарыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 116. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.