Лазар Майсеевіч Кагановіч | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||
Папярэднік | Павел Аляксандравіч Юдзін | |||||||||
Пераемнік | Іван Аляксандравіч Грышманоў | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | |||||||||
Пераемнік | Аляксандр Пятровіч Волкаў | |||||||||
|
||||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | |||||||||
Пераемнік | Іван Рыгоравіч Кабаноў | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў | |||||||||
Пераемнік | Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | |||||||||
Пераемнік | Сямён Захаравіч Гінзбург | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Андрэй Васільевіч Хрулёў | |||||||||
Пераемнік | Іван Уладзіміравіч Кавалёў | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | |||||||||
Пераемнік | Іван Карнеевіч Седзін | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Аляксей Венедыктавіч Бакулін | |||||||||
Пераемнік | Андрэй Васільевіч Хрулёў | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Валерый Іванавіч Межлаўк | |||||||||
Пераемнік | Пасада скасавана | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Андрэй Андрэевіч Андрэеў | |||||||||
Пераемнік | Аляксей Венедыктавіч Бакулін | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Ян Эрнеставіч Рудзутак як старшыня ЦКК РКП(б) — УКП(б) | |||||||||
Пераемнік | Мікалай Іванавіч Яжоў | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Карл Янавіч Баўман | |||||||||
Пераемнік | Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Карл Баўман | |||||||||
Пераемнік | Мікіта Хрушчоў | |||||||||
|
||||||||||
Папярэднік | Эмануіл Іонавіч Квірынг | |||||||||
Пераемнік | Станіслаў Вікенцьевіч Касіёр | |||||||||
|
||||||||||
Нараджэнне |
10 (22) лістапада 1893[1] |
|||||||||
Смерць |
25 ліпеня 1991[2][3][…] (97 гадоў) |
|||||||||
Месца пахавання | ||||||||||
Веравызнанне | атэізм | |||||||||
Партыя | РКП(б) (з 1911-1961) | |||||||||
Член у | ||||||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч, рэвалюцыянер, палітык | |||||||||
Аўтограф | ||||||||||
Узнагароды |
|
|||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лазар Майсеевіч Кагановіч (руск.: Лазарь Моисеевич Каганович; 10 (22) лістапада 1893, вёска Кабаны, цяпер Чарнобыльскі раён, Кіеўская вобласць, Украіна — 25 ліпеня 1991) — расійскі рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, блізкі паплечнік Сталіна. Кандыдат у члены ЦК РКП(б) (1923—1924), член ЦК партыі (1924—1957), член Аргбюро ЦК УКП(б) (1924—1925, 1928—1946), сакратар ЦК УКП(б) (1924—1925 , 1928—1939), кандыдат у члены Палітбюро ЦК УКП(б) (1926—1930), член Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1930—1957).
Біяграфія
Нарадзіўся ў беднай яўрэйскай сям’і. У 13-гадовым узросце з’ехаў у пошуках заробку ў горад Кіеў, дзе ўладкаваўся на гарбарны завод. 1911 залучаны ў рэвалюцыйны рух старэйшым братам Міхаілам. Член РСДРП (б) з 1911 года. Прымаў актыўны ўдзел у працы прафсаюза гарбароў.
У 1915 годзе Лазар Кагановіч арыштаваны і высланы ў родную вёску Кабаны, пасля чаго перайшоў на нелегальнае становішча і разам з жонкай Марыяй перабраўся ў Юзаўку (з 1924 года — горад Данецк), дзе пасля Лютаўскай рэвалюцыі стаў намеснікам старшыні Юзаўскага Савета і старшынёй саюза гарбароў.
Вясной 1917 года Кагановіч па заданні партыі накіраваны ў войска для прапагандысцкай працы. У сакавіку-красавіку 1917 года ён старшыня ваеннай арганізацыі бальшавікоў у Самары. У чэрвені 1917 гады прымае ўдзел у пасяджэннях Усерасійскай канферэнцыі ваенных арганізацый пры ЦК РСДРП (б) у Петраградзе, дзе яго абіраюць у склад Усерасійскага бюро ваенных арганізацый.
Пасля вяртання з войска, Кагановіча зноў арыштоўваюць і накіроўваюць на фронт, але ў Гомелі намаганнямі мясцовых бальшавікоў яго вызваляюць, і са жніўня 1917 года ён становіцца ў Гомелі старшынёй Палескага камітэта РСДРП (б), што адыграла значную ролю ў прыходзе бальшавікоў да ўлады у Гомелі і Магілёве.
Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі Л. М. Кагановіч становіцца адным з арганізатараў стварэння Чырвонай Арміі: у 1918 годзе ён камісар арганізацыйна-агітацыйнага аддзела Усерасійскай калегіі па арганізацыі Чырвонай Арміі, што дазволіла яму ўсталяваць асабістыя сувязі з шэрагам вядомых бальшавікоў.
У сярэдзіне лета 1918 года Кагановіч накіраваны ў Ніжні Ноўгарад, які стаў прыфрантавым горадам у сувязі з прасоўваннем частак чэхаславацкага корпуса. Тут, з мая 1918 г. па жнівень 1919 года, ён займаў пасады старшыні Ніжагародскага губернскага Камітэта РКП (б) і губернскага Выканаўчага Камітэта.
Кіраўнік партыйнай арганізацыі Масквы і вобласці (1930—35). У 1925—28 і ў 1947 1-ы сакратар ЦК КП(б) Украіны. У 1935—44 нарком шляхоў зносін, з 1938 намеснік старшыні СНК СССР. У Вялікую Айчынную вайну член Дзяржаўнага камітэта абароны (з 1942) і ваеннага саветаў шэрагу франтоў. Намеснік старшыні СНК (1944—46) і СМ СССР (1946—57).
Нясе асабістую адказнасць за масавыя рэпрэсіі 1930 — пач. 1950-х гадоў[4].
У 1957 годзе абвешчаны членам «антыпартыйнай групы», зняты з усіх пасад. У 1961 годзе выключаны з КПСС.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Lasar Moissejewitsch Kaganowitsch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lazar Moisejevitsj Kaganovitsj // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
- Лазар Майсеевіч Кагановіч на сайце «Героі краіны»
- Кагановіч, Лазар Майсеевіч . «Даведнік па гісторыі Камуністычнай партыі і Савецкага Саюза 1898—1991».