Лазаравічы сербск.: Лазаревићи | |||
---|---|---|---|
Краіна | Сербія | ||
Тытулы | князь, дэспат | ||
Заснавальнік | Лазар Хрэбелянавіч | ||
Апошні кіраўнік | Стэфан Лазаравіч | ||
Год заснавання | 1371 | ||
Спыненне роду | 1427 | ||
Нацыянальнасць | сербы |
Лазаравічы — два пакаленні кіраўнікоў Сербскай дэспатыі і Мараўскай Сербіі на мяжы XIV і XV стагоддзяў: святы Лазар і яго дзеці.
Лазар Хрэбелянавіч (1329-89) атрымаў права на прастол шляхам шлюбу з Міліцай, апошняй з царскага роду Няманічаў. З 1371 года Лазар — апошні незалежны кіраўнік сярэдневяковай Сербіі. Ён паклаў галаву ў фатальнай для сербскай дзяржаўнасці бітве на Косавым полі і быў прылічаны праваслаўным духавенствам да ліку святых.
Крыніцы згадваюць восем ці дзевяць дзяцей Лазара і Міліцы. Старэйшы сын, Стэфан Лазаравіч, кіраваў у Сербіі да ўласнай смерці ў 1427 годзе. Дзяцей ад шлюбу з дачкой лесбаскага кіраўніка Якопа Гатылузіа не меў.
Пасля смерці Стэфана ўладу ў Сербіі атрымалі ў спадчыну нашчадкі яго старэйшай сястры Мары і Вука Бранкавіча — гл. Бранкавічы.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лазаравічы
- Генеалагічная табліца