Лада Сяргееўна Шчасная | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 верасня 1965 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 2007 (41 год) |
Маці | Нінэль Іванаўна Шчасная |
Род дзейнасці | мастачка |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Прэміі |
Лада Сяргееўна Шча́сная (5 верасня 1965, Мінск — 12 лютага 2007[1]) — беларускі мастак. Дачка Н. Шчаснай.
Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1984), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1989, спецыяльнасць «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва»). 3 1993 выкладала ў Беларускім універсітэце культуры, дацэнт (2006).
Працавала ў мануменальна-дэкаратыўным мастацтве, станковым жывапісе і кніжнай графіцы. Сярод твораў размалёўкі: «Народныя святы» ў Інстытуце праблем культуры (1988), «Тэатральныя казкі» ў Беларускім тэатры юнага гледача (з Р. Вашкевічам), «Крылы юнацтва», «Чароўныя казкі» ў школе-інтэрнаце №10 (усе 1989) у Мінску. «Памяць казак» у дзіцячым аддз. анкалагічнай бальніцы ў пас. Лясны Мінскага раёна (1991—92). Аўтар жывапісных кампазіцый «Партрэт сябра» (1990), «Разам з кім?» (1991), «Папялушка» (1992), «Ахоўнікі» (1993), «Вечар» (1996), «Сонца яшчэ не зайшло (Аўтапартрэт)» (1997), «У чаканні цябе», «Змрок» (абедзве 2002), «Перачытваючы Оскара Уайльда» (2003), ілюстрацый да кніг. Творчасці ўласцівы тонкае адчуванне прыгажосці прыроды і чалавека, яркая маляўнічасць жывапісных вырашэнняў.
Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.
Зноскі
- ↑ Вянок памяці: Лада Шчасная // svaboda.org 14 лютага 2007
Літаратура
- Салавей Л. Шчасная // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн,, 2003.
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 626. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Лада Шчасная. Аўтапартрэт. Сонца яшчэ не зайшло. 1998. Палатно, алей, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | |