Лабрадары́т — асноўная магматычная горная парода, разнавіднасць анартазіта. Складаецца пераважна з плагіяклаза - лабрадора з нязначнай прымессю (не больш за 5-7%) піраксенаў і рудных мінералаў. Названы па месцы першай знаходкі - на паўвостраве Лабрадор у Паўночнай Амерыцы.
Выкарыстоўваецца як будаўнічы і абліцовачны матэрыял. З лабрадарыту пабудаваны маўзалей Леніна ў Маскве.
Гл. таксама
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.