![](../I/Laokoon-Gruppe-02.jpg.webp)
«Лаакоан і яго сыны». Музей Пія-Клімента. Ватыкан
Лаакоан, Лаакоант — у старажытнагрэчаскай міфалогіі траянскі прадракальнік, або жрэц. Паводле пашыранага міфа, у час Траянскай вайны Лаакоан разам з двума сынамі быў забіты двума марскімі змеямі за тое, што насуперак волі багіні Афіны намагаўся не дапусціць прыняцця траянцамі ў дар ад грэкаў драўлянага каня, у якім схаваліся грэчаскія воіны (Траянскі конь), і папярэджваў суайчыннікаў аб каварстве ворагаў. Міф пра Лаакоана адлюстраваны ў антычнай літаратуры і выяўленчым мастацтве. Найбольш вядома мармуровая група «Лаакоан» родаскіх скульптараў Агесандра, Атэнадора і Палідора.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лаакоан
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.