Ленінскі Камуністычны саюз моладзі Беларусі | |
---|---|
Лідар | Першы сакратар ЦК ЛКСМБ |
Дата заснавання | 24 верасня 1920[1] |
Дата роспуску | 6 снежня 1991 |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм-ленінізм |
Колькасць членаў |
1 516 715 чалавек (на 1 студзеня 1986)[2] |
Камуністычная партыя Беларусі Беларускія секцыі РКП(б) — КП(б)ЛіБ — КПБ — КПЗБ |
Гісторыя партыі |
Арганізацыя КПБ |
Ле́нінскі Камуністы́чны саю́з мо́ладзі Белару́сі, або скарочана ЛКСМБ ці Камсамо́л — маладзёжная арганізацыя, камуністычная па мэтах, палітычная па характары, самадзейная па метадах, адзіная цэнтралізаваная арганізацыя, якая аб’ядноўвала моладзь БССР. Камсамол быў актыўным памочнікам і рэзервам Камуністычнай партыі Беларусі[1].
Вышэйшы орган ЛКСМБ — з’езд ЛКСМБ, паміж з’ездамі — Цэнтральны Камітэт ЛКСМБ.
Гісторыя
З 25 па 27 снежня 1918 года ў Смаленску адбыўся з’езд камсамола Заходняй камуны, які абраў абласны камітэт. На пачатак 1919 г. былі створаны камсамольскія арганізацыі ў Горках, Гарадке, Клімавічах, Оршы, Полацку і іншых[3].
24 верасня 1920 года I Усебеларускі з’езд камсамола арганізацыйна аформіў стварэнне Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ). Рэзалюцыя з’езда падкрэслівала, што КСМБ з’яўляецца непарыўнай часткай Расійскага Камуністычнага Саюза Моладзі (РКСМ).
У чэрвені 1924 года рашэннем VI з’езда РКСМ арганізацыі было прысвоена імя У. І. Леніна — ЛКСМБ — Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі.
У снежні 1991 года на XXX з’ездзе ЛКСМБ спыніў існаванне і быў перайменаваны ў «Саюз моладзі Беларусі».
У розныя гады друкаванымі органамі камсамола Беларусі былі газеты «Чырвоная змена», «Знамя юности», часопіс «Маладосць».
Кіраўнікі камсамола Беларусі
- М. Ахманаў (1918—1919)
- Б. Цэйтлін (1920—1921)
- Б. Кузняцоў (1921)
- Г. Казлоў (1924—1925)
- Л. Соскін (1922—1923)
- М. Кузеніц (1923—1924)
- М. Арэхва (1924)
- А. Самахвалаў (1924—1925)
- А. Бараннікаў (1926—1928)
- П. Галавач (1928—1929)
- М. Палякоў (1929—1932)
- Л. Герцовіч (1932—1934)
- А. Аўгустайціс (1934—1937)
- С. Ялагін (1937—1938)
- В. Галоўкін (1938—1940)
- П. Каралёў (1940)
- М. Зімянін (1940—1946)
- К. Мазураў (1946—1947)
- П. Машэраў (1947—1954)
- А. Аксёнаў (1954—1957)
- Г. Крывулін (1958—1959)
- Л. Максімаў (1959—1964)
- Г. Жабіцкі (1964—1970)
- У. Падрэз (1970—1974)
- У. Грыгор’еў (1974)
- В. Радомскі (1974—1976)
- К. Платонаў (1976—1980)
- У. Шаплыка (1980—1983)
- Н. Мазай (1983—1985)
- В. Гурын (1985—1989)
- У. Кудлаш (1989—1990)
- А. Крыўдзенка (1990—1991)
Зноскі
Літаратура
- Ленинский Коммунистический союз молодёжи Белоруссии // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 1. История. Общественный и государственный строй. Законодательство и право. Административно-территориальное деление. Населённые пункты. Международные связи. — С. 347. — 768 с. — 50 000 экз.
- Аляксандр Макарэвіч. Камсамол // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 54—55. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.