Кіёцкі пратакол | |
---|---|
Дата падпісання | 11 снежня 1997 |
Месца падпісання | |
Бакі | Антыгуа і Барбуда, Аргенціна, Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Балівія, Бразілія, Балгарыя, Канада, Чылі, Кітай, Коста-Рыка, Харватыя, Куба, Чэхія |
Мова | чэшская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіёцкі пратакол — міжнароднае пагадненне, прынятае ў Кіёта (Японія) у снежні 1997 года ў дадатак да Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (РКЗК). Яно абавязвае развітыя краіны і краіны з пераходнай эканомікай скараціць ці стабілізаваць выкіды парніковых газаў.[1]
Дэталі пагаднення
Перыяд падпісання пратаколу адкрыўся 16 сакавіка 1998 года і завяршыўся 15 сакавіка 1999 года.
Колькасныя абавязацельствы
Кіёцкі пратакол стаў першым глабальным пагадненнем аб ахове навакольнага асяроддзя, заснаваным на рыначным механізме рэгулявання — механізме міжнароднага гандлю квотамі на выкіды парніковых газаў. Першы перыяд ажыццяўлення пратаколу пачаўся 1 студзеня 2008 года і доўжыўся пяць гадоў да 31 снежня 2012 года, пасля чаго, як чакаецца, на змену яму прыйдзе новае пагадненне.
Краіны Дадатку B Пратакола вызначылі для сябе колькасныя абавязацельствы па абмежаванні або скарачэнні выкідаў на перыяд з 1 студзеня 2008 года па 31 снежня 2012 года. Мэта абмежаванняў — зменшыць у гэты перыяд сукупны сярэдні ўзровень выкідаў 6 тыпаў газаў (вуглякіслы газ, метан, фторвуглевадароды, фторвугляроды, закіс азоту, гексафтарыд серы) на 5,2 % у параўнанні з узроўнем 1990 года.
Асноўныя абавязацельствы ўзялі на сябе індустрыяльныя краіны:
- Еўрасаюз павінен скараціць выкіды на 8 %
- ЗША — на 7%
- Японія і Канада — на 6 %
- Краіны Усходняй Еўропы і Прыбалтыкі — у сярэднім на 8 %
- Расія і Украіна — захаваць сярэднегадавыя выкіды ў 2008—2012 гадах на ўзроўні 1990 года
Краіны ў стадыі развіцця, уключаючы Кітай і Індыю, абавязацельстваў на сябе не бралі.
Механізмы гнуткасці
Пратакол таксама прадугледжвае так званыя механізмы гнуткасці:
- гандаль квотамі, пры якой дзяржавы ці асобныя гаспадарчыя суб'екты на яго тэрыторыі могуць прадаваць ці купляць квоты на выкіды парніковых газаў на нацыянальным, рэгіянальным ці міжнародным рынках;
- праекты сумеснага ажыццяўлення — праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, якія выконваюцца на тэрыторыі адной з краін Дадатку I РКЗК цалкам або часткова за кошт інвестыцый іншай краіны Дадатку I РКЗК;
- механізмы чыстага развіцця — праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, якія выконваюцца на тэрыторыі адной з краін РКЗК (звычайна якая развіваецца), якая не ўваходзіць у Дадатак I, цалкам або часткова за кошт інвестыцый краіны Дадатку I РКЗК.
Механізмы гнуткасці былі распрацаваны на 7-ы Канферэнцыі бакоў РКЗК (COP-7), якая адбылася ў канцы 2001 года ў Маракешы (Марока), і зацверджаны на першай Сустрэчы бакоў Кіёцкага пратакола (MOP-1) у канцы 2005 года.
MOP-1, Манрэаль
Першая сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола адбылася ў Манрэалі (Канада) з 28 лістапада па 9 снежня 2005 года. Яна стала адначасова адзінаццатай Канферэнцыяй бакоў РКЗК (COP-11 — англ.: Conference of Parties to the UNFCCC). Таму з фармальнага пункта гледжання ў Манрэалі паралельна праходзілі два мерапрыемствы: COP-11 і COP/MOP-1.
MOP-2, Найробі
Другая сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола (КП) — КС-12/СС-2 і дванаццатая Канферэнцыя бакоў РКЗК адбыліся ў Найробі (Кенія). Важных рашэнняў па пытаннях клімату падчас гэтых сустрэч прынята не было.
MOP-3, Балі
Трэцяя сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола і адначасова Трынаццатая Канферэнцыя бакоў Рамачнай Канвенцыі ААН аб змяненні клімату прайшла з 3 па 14 снежня 2007 года.
Краіны, якія ўдзельнічаюць у падпісанні пратакола
Па стане на 25 лістапада 2009 Пратакол быў ратыфікаваны 192 краінамі свету (на гэтыя краіны сукупна прыпадае 63,7 % агульнасусветных выкідаў). Прыкметным выключэннем з гэтага спісу з'яўляюцца ЗША.[2]
Краіны, якія падпісалі пратакол
Абсалютная большасць, практычна ўсе краіны.
Краіны, якія падпісалі, але не ратыфікавалі пратакол
Краіны, якія не падпісалі пратакол
Краіны, якія выйшлі з пратакола
Будучыня пратакола
У 2011 годзе на канферэнцыі ААН па змене клімату ў Дурбане была дасягнута дамоўленасць аб падаўжэнні дзеяння Кіёцкага пратакола да прыняцця новага пагаднення, хоць, па ацэнцы «Гардыян», верагодна, што толькі краіны ЕС і некаторыя іншыя будуць удзельнічаць у падоўжаным пратаколе[4].
Гл. таксама
- Глабальнае пацяпленне
- Кліматгейт
- Парніковы эфект
- Гандаль эмісійнымі квотамі
- Рамачная канвенцыя ААН аб змене клімату
- Манрэальскт пратакол па рэчывах, якія разбураюць азонавы слой
- Газавая паходня
Зноскі
- ↑ Афіцыйны тэкст Кіёцкага пратаколу да рамачнай канвенцыі Арганізацыі аб'яднаных нацый аб змяненні клімату
- ↑ Status of Ratification of the Kyoto Protocol
- ↑ Канада заявіла пра выхад з Кіёцкага пратакола РБК 13 снежня 2011 г.
- ↑ Jakobs M. Hope at last at the Durban conference on climate change Гардыян (англ.)