Кішкунфеледзьхаза
| ||||||||||||||||||||||||
Кішкунфеледзьхаза (венг.: Kiskunfélegyháza) — горад у медзье Бач-Кішкун у Венгрыі. Плошча — 256,30 км². Насельніцтва — 30946 жыхароў. Кішкунфеледзьхаза — трэці па велічыні горад медзье пасля сталіцы — Кечкемета і Баі. Горад размешчаны за 130 кіламетраў на поўдзень ад Будапешта і за 20 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Кечкемета. Кішкунфеледзьхаза — буйны транспартны вузел, побач з горадам праходзіць аўтамагістраль E-75 Будапешт — Сегед — Бялград, з горада вядуць мясцовыя дарогі ў Кечкемет, Сентэш, Кішкунхалаш. Чыгуначная станцыя на лініі Будапешт — Сегед. У Кішкунфеледзьхазе ад яе адыходзяць лініі на Сентэш і Сольнак.
Гарады-пабрацімы
- Die[d], Францыя (2000)[4]
- Jászfényszaru[d], Венгрыя (2018)[4][5]
- Kjellerup[d], Данія (1993)[4]
- Баньёль-сюр-Сез[d], Францыя (2010)[4]
- Браўнфельс, Германія (1992)[4]
- Карунд, Румынія (1993)[4]
- Кікінда, Сербія (2011)[4]
- Рабка-Здруй, Польшча (2013)[4]
- Сігішаара, Румынія (2001)[4]
- Сількебарг, Данія (2009)[4]
- Турда, Румынія (2012)[4]
- Угровец[d], Славакія (2010)[4]
- Фельтрэ[d], Італія (2005)[4]
Крыніцы
- ↑ Kiskunfélegyháza települési választás eredményei
- ↑ Helyi önkormányzati választások 2019 - Kiskunfélegyháza (Bács-Kiskun megye)
- ↑ Magyarország helységnévtára, Detailed Gazetteer of Hungary — KSH, 2023. Праверана 5 лістапада 2023.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 https://kiskunfelegyhaza.hu/kulkapcsolat/
- ↑ https://kiskunfelegyhaza.hu/testvertelepulesi-megallapodast-kotottunk-varosalapitoinkat-kibocsato-jaszfenyszaruval/
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.