Кічына | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145 м[1] |
Даўжыня | 3,85 км |
Шырыня | 0,84 км |
Плошча | 1,74 км² |
Аб’ём | 0,00415 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 9,25 км |
Найбольшая глыбіня | 3,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 16,1 км² |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Кічына |
|
|
|
Кічына |
|
|
Кічына, Кічынскае возера — возера ў Сенненскім раёне ў басейне ракі Абалянка, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Сянно, каля вёскі Кічына.
Плошча паверхні 1,74 км². Даўжыня 3,85 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 9,25 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Аб’ём вады 4,15 млн м³. Плошча вадазбору 16,1 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на ўсходзе і паўночным усходзе да 15 м), парослыя лесам і хмызняком. Берагавая лінія звілістая. Берагі вышынёй да 0,3 м, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў да глыбіні 1 м, а на мысах да 2 м пясчанае. Возера зарастае да глыбіні 2,5 м. З Кічына выцякае ручай у Абалянку.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, краснапёрка, плотка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.