Сяло
Кіцканы
Кицкань
| ||||||||||||||
Кіцканы — сяло, цэнтр Кіцканскага сельсавета Слабадзейскага раёна Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, адно з найстарэйшых сёл краіны (заснавана ў 1526 годзе). Размешчаны ў заходняй частцы раёна на правым беразе ракі Днестр. Насельніцтва 9,0 тыс. чалавек (2004), з іх рускія 53 %, малдаване 34 %, украінцы 10 %. У сяле знаходзіцца Кінцканскі манастыр Рускай праваслаўнай царквы.
На Кіцканскім плацдарме размешчаны помнікі савецкім воінам, а таксама абаронцам Прыднястроўя.
Зноскі
- ↑ Гэты населены пункт размешчаны ў Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Малдовы большая частка тэрыторыі, якая кантралюецца Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай, уваходзіць у склад Малдовы як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі левабярэжжа Днястра, іншая частка ўваходзіць у склад Малдовы як муніцыпій Бендэры. Заяўленая тэрыторыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, якая кантралюецца Малдовай, размешчана на тэрыторыі Дубасарскага, Каўшанскага і Навааненскага раёнаў Малдовы. Фактычна, Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка з'яўляецца непрызнанай дзяржавай, большая частка заяўленай тэрыторыі якой Малдовай не кантралюецца.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.