Кітайская ружа | |||||||||||||||||||
![]() Разнавіднасць кітайскай ружы з белымі кветкамі (Партугалія) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Hibiscus rosa-sinensis L., 1753 | |||||||||||||||||||
|
Кітайская ружа[3] (Hibiscus rosa-sinensis) — адзін з відаў роду Гібіскус. Расліна ўяўляе сабой вечназялёны хмызняк вышынёй да 3 м з бліскучымі гладкімі цёмна-зялёным лісцінамі і кветкамі ў дыяметры да 16 см.
Радзіма кітайскай ружы — поўдзень Кітая і поўнач Індакітая, аднак, яна была паспяхова інтрадуцыравана ў іншыя вобласці з трапічным і субтрапічным кліматам. Акрамя таго, кітайская ружа шырока ўжываецца ў садоўніцтве як дэкаратыўная расліна, выведзены новыя сарты, з кветкамі розных адценняў і памераў. У натуральных умовах квітнее з сакавіка па кастрычнік. Кітайская ружа патрабавальная да тэмператур (узімку не ніжэй за +12 °C, улетку — вышэй 25 °C).
Выявы
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Кітайская ружа у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.311
Спасылкі
- Гибискус китайский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.