Кітайская акадэмія навук
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі акадэмія навук, выдавец свабоднага доступу[d], public institution directly owned by State Council[d] і акадэмічная навучальная ўстанова[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1 лістапада 1949
Матчыная арганізацыя Дзяржаўны савет КНР[d]
Член у
cas.ac.cn (кіт.)
english.cas.cn (англ.)
cas.cn
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кітайская акадэмія навук, або Акадэмія навук КНР — вышэйшая навуковая арганізацыя КНР, вядучы цэнтр фундаментальных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых навук у краіне. Кітайская акадэмія навук была створана 1 лістапада 1949 года ў Пекіне. На момант стварэння ў Акадэмію ўвайшлі 16 навукова-даследчых інстытутаў і 6 лабараторый, штат навуковых супрацоўнікаў быў 224 чалавекі.

Да 1962 года колькасць вучоных Акадэміі вырасла да 8 тыс. чалавек, а ў 1967 годзе ў склад Акадэміі ўваходзіла 10 тыс. навукоўцаў. У маі 1977 года на базе Аддзялення філасофіі і грамадскіх навук КАН была створана Акадэмія грамадскіх навук КНР (ААН КНР, КААН).

Пачынаючы з сярэдзіны 1980-х гадоў у рамках Акадэміі навук таксама была створана вялікая колькасць камерцыйных структур, напрыклад, камп’ютарная кампанія Lenovo.

2 лютага 1999 года, з нагоды 50-годдзя Кітайскай акадэміі навук, у яе гонар астэроіду, адкрытаму 11 сакавіка 1996 года ў рамках пекінскай Шміт-ПЗС астэроіднай праграмы на наглядальнай станцыі Сінлун, КНР, прысвоена найменне 7800 Zhongkeyuan (назва з’яўляецца запісанай піньінем скарочанай назвай Кітайскай акадэміі навук).

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.