Кісяя (турэцк.: käsi — «раскроеная матэрыя», каз.: kasa — «від тканіны») — надзвычай лёгкая, празрыстая баваўняная тканіна палатнянага перапляцення (пар. Газавыя тканіны), у якой ніткі асновы значна танчэй нітак утка і парамі ўвінаюць ніткі ўтка, узаемна перакрыжоўваючыся паміж сабой, тады як уточныя ніткі ляжаць асобна і зусім прама. Прызначаецца галоўным чынам для прадметаў жаночага туалета, а таксама ўжываецца для вырабу драпіровак, фіранак і т. п.
Такая тканіна папулярная для вырабу штор у краінах Усходу з душным і гарачым паўднёвым кліматам, паколькі яны зацяняюць памяшканне, дазваляючы пры гэтым паветру свабодна цыркуляваць скрозь тканіну.
Зноскі
Літаратура
- Андреева Р. П. Кисея // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 198. — ISBN 5-86617-030-2.
- Беловинский Л. В. Кисея // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 281. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
- Глинкина Л. А. Кисея // Иллюстрированный словарь забытых и трудных слов русского языка: ок. 7000 единиц: более 500 ил. / Л. А. Глинкина; худож. М. М. Салтыков. — М.: Мир энциклопедий Аванта+, 2008. — С. 140. — 432 с. — ISBN 978-5-98986-208-5.
- Кисея // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1957. — Т. III. — Стб. 558—559. — 527 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.