Кіста | |
---|---|
MedlinePlus | 003240 |
MeSH | D003560 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіста (ад грэч. κύστις — бурбалка) — паталагічная поласць ў тканках або органах, якая мае сценку і змесціва.
Патанатомія і патагенез
Памер кісты, змесціва і будова сценкі бываюць рознымі ў залежнасці ад механізму і даўніны ўтварэння, лакалізацыі і г. д. Адрозніваюць сапраўдныя кісты і ілжывыя: сапраўдныя выстланы эпітэліем, ілжывыя спецыяльнай высцілкі не маюць. Кісты бываюць набытымі і прыроджанымі, г.зн. узнікаюць пры заганным фарміраванні тканак і органаў. Па механізме ўтварэння адрозніваюць кісты рэтэнцыйныя, паразітарныя, траўматычныя, дызантагенетыченыя, пухлінавыя.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 293. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.