Кірыл Пракопавіч Арлоўскі
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 18 (30) студзеня 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1968(1968-01-13)[1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кірыла Пракопавіч Арлоўскі (30 студзеня 1895, в. Мышкавічы, Бабруйскі павет, Магілёўская губерня — 13 студзеня 1968) — супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі СССР, супрацоўнік НКУС, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Член ЦК КПБ (з 1949 года), кандыдат у члены ЦК КПСС (1956—1961). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2 склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-7 скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 студзеня 1895 года ў в. Мышкавічы Бабруйскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці).

З 1915 года ў арміі. У Першую сусветную вайну на Заходнім фронце малодшы унтэр-афіцэр. У чэрвені 1918 года ў час акупацыі Беларусі германскімі войскамі па заданні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад.

Пасля заканчэння першых Маскоўскіх кулямётных курсаў у 1920 г. — камандзір атрада рудабельскіх партызан (псеўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвентаў; потым на падпольнай рабоце ў Коўне. У кастрычніку — снежні 1920 года ўдзельнічаў у баях супраць войск Булак-Балаховіча.

У 1922—1925 гг. — камандзір партызанскага атрада ў заходнебеларускім Палессі (псеўданім Аршынаў, Муха-Міхальскі). У 1930—1936 гг. у органах ДПУ-НКУС Беларусі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі (1936—1939 гг.), саветнік партызанскага корпуса рэспубліканска арміі.

З 1939 г. — памочнік дырэктара Арэнбургскага (Чкалаўскі) сельгасінстытута. У 1940—1942 гг. аказваў дапамогу кітайскаму народу ў барацьбе супраць японскай агрэсіі. У чэрвені 1942 г. сфарміраваў і ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу НКДБ, якая 26.10.1942 г. была закінута на акупіраваную германскімі захопнікамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі атрад «Сокалы».

У красавіку — маі 1943 г. на базе атрада пад агульным камандаваннем Арлоўскага створаны тры партызанскія атрады. 17.02.1943 г. група партызан на чале з Арлоўскім знішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў фашысцкай адміністрацыі. З 1944 г. Арлоўскі старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, які хутка вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку.

Узнагароджаны 2-ма залатымі зоркамі Героя, 5-ю ордэнамі Леніна, 2-ма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памёр 13 студзеня 1968 года.

Памяць

Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы; яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве; у Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.

Зноскі

  1. Орловский Кирилл Прокофьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. аўтабіяграфія
  3. https://topwar.ru/21238-orlovskiy-kirill-prokofevich.html

Літаратура

  • Беларуская савецкая энцыклапедыя: у 12 т. т. 1.: А-Афіна / Гал. рэд. П. У. Броўка. — Мн.,1969.-С. 438.
  • Памяць: гісторыка-дакумент. Хроніка Кіраўскага раёна. — Мн.: Выш. шк., 1997. — С. 239.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.