Кірыл Петкаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
балг.: Кирил Петков Петков | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Lachezar Borisov[d] | ||||||
Пераемнік | Daniela Vezieva[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Янеў[d] | ||||||
Пераемнік | Galab Donev[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 красавіка 1980[1] (43 гады)
|
||||||
Жонка | Linda Petkova[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | прадпрымальнік, палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кірыл Петкаў Петкаў (балг.: Кирил Петков Петков; нар. 17 красавіка 1980, Плоўдзіў) — балгарскі палітык, эканаміст і прадпрымальнік. Прэм’ер-міністр Балгарыі (з 13 снежня 2021 года па 2 жніўня 2022 года). З’яўляецца адным з кіраўнікоў палітычнай партыі «Працягваем перамены», якую заснаваў разам з Асенам Васілевым.
Біяграфія
Ранняе жыццё і адукацыя
Атрымаў ступень бакалаўра камерцыі ў галіне фінансаў Універсітэта Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы і ступень магістра дзелавога адміністравання Гарвардскага універсітэта, дзе ўваходзіў у 10 % лепшых у сваім класе. Адным з яго выкладчыкаў быў Майкл Портэр, разам з якім ён спецыялізаваўся на распрацоўцы кластарных стратэгій. Петкаў з’яўляецца адным з заснавальнікаў Цэнтра эканамічных стратэгій і канкурэнтаздольнасці пры Сафійскім універсітэце, афіліраванага з Гарвардскім універсітэтам, дзе ён чытаў лекцыі па эканамічнаму развіццю і мікраэканоміке канкурэнтаздольнасці][3].
Кар’ера
З 2001 па 2005 год Кірыл Петкаў працаваў менеджэрам па карпаратыўным развіцці ў канадскай харчовай кампаніі McCain Foods. З 2007 года ён займаецца распрацоўкай праектаў у галіне інавацый з высокім дабаўленым коштам, а яго кампанія ProViotik мае некалькі патэнтаў у галіне біятэхналогіі ў ЗША[4].
З 12 мая па 16 верасня 2021 года займаў пасаду міністра эканомікі часовага ўрада Стэфана Янева. Падчас свайго першага выступлення на тэлебачанні ў якасці міністра Петкаў паведаміў, што Балгарскі банк развіцця выдаў крэдыты на 500 мільёнаў еўра ўсяго васьмі кампаніям, якія належаць чатыром бізнесменам[5]. Ён асудзіў гэтую практыку як «абуральную» і ініцыяваў праверку таго, як размяркоўваліся пазыкі[6].
19 верасня 2021 года Кірыл Петкаў і Асен Васілеў прадставілі свой палітычны праект «Працягваем перамены» — гэта антыкарупцыйная партыя, якая імкнецца стаць аб’яднаўчай сілай, якая магла б аб’яднаць усе іншыя партыі-аднадумцаў для фармавання ўрада[7]. Двое палітыкаў пазнаёміліся падчас вучобы ў Гарвардскай школе бізнесу[8].
Прэм’ер-міністр Балгарыі
У лістападзе 2021 года партыя «Працягваем перамены» перамагла на выбарах у парламент. 11 снежня 2021 года прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў вылучыў 42-гадовага Петкава кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра Балгарыі з задачай прапанаваць новы кабінет, які будзе зацверджаны ў Народным сходзе. 13 снежня парламент падтрымаў кандыдатуру Петкава (134 «за», 104 «супраць»), быў створаны новы кааліцыйны Кабінет міністраў[9], у які ўвайшлі партыя «Працягваем перамены» (10 міністраў), Балгарская Сацыялістычная партыя (4 міністра), «Ёсць такі народ» (4 міністра) і «Дэмакратычная Балгарыя» (3 міністра)[10].
Пасля афіцыйнай цырымоніі ўступлення на пасаду Петкаў заявіў журналістам, што яго галоўным прыярытэтам будзе вакцынацыя насельніцтва ў святле цяжкага становішча з распаўсюджваннем COVID-19 у Балгарыі, сярод іншых прыярытэтаў — рэформа судовай сістэмы[9].
У 2022 годзе пасля расійскага ўварвання ва Украіну, Петкаў падтрымаў санкцыі ЕС і адмовіўся плаціць за расійскі газ рублямі, у выніку Балгарыя засталася без расійскага газу[11].
22 чэрвеня 2022 года парламент Балгарыі вынес вотум недаверу ўраду Петкова. За вотум недаверу прагаласавалі 123 дэпутаты, супраць — 116, ніхто не ўстрымаўся. Прапанова аб вотуме ў парламент ўнесла апазіцыйная партыя ГЕРБ[12]. Петкаў абвінаваціў у выніку галасавання былога прэм’ера Бойка Барысава, партыі «Адраджэнне» і «Ёсць такі народ», а таксама пасла Расіі ў Балгарыі Элеанору Мітрафанаву, і паабяцаў працягнуць палітычную барацьбу[13][14].
1 жніўня 2022 года прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў падпісаў указ аб роспуску Нацыянальнага сходу, абвясціў датэрміновыя парламенцкія выбары і прызначыў службовы ўрад на чале з Гылыбам Доневым. Петкаў сышоў у адстаўку[15][16].
Скандалы
27 кастрычніка 2021 года Канстытуцыйны суд Балгарыі заднім чыслом адмяніў указ аб прызначэнні Петкава міністрам эканомікі з-за яго статусу падвойнага грамадзяніна, паколькі ў Канстытуцыі Балгарыі гаворыцца, што міністры павінны быць толькі балгарскімі грамадзянамі[17]. Хоць Петкаў не змог захаваць пасаду, усе яго дзеянні, здзейсненыя ў гэтай ролі, не былі ануляваныя[17]. Палітычныя апаненты Петкава заклікалі прыняць меры з гэтай нагоды, а менавіта кандыдат у прэзідэнты і старшыня Вярхоўнага касацыйнага суда Балгарыі Лазан Паноў[18].
Падчас прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Балгарыі 14 лістапада 2021 года Кірыл Петкаў быў аштрафаваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй за агітацыю ў дзень выбараў, паколькі ён абвясціў на камеру, за якога кандыдата ў прэзідэнты ён галасаваў і за якую палітычную партыю[19].
Зноскі
- ↑ Strazha.bg
- ↑ https://novini247.com/novini/roden-v-plovdiv-izrasal-v-sofiya-izuchil-se-i-napravil_3546894.html
- ↑ Президентът Радев обяви служебното правителство - вижте кои са министрите - По света и у нас - БНТ Новини (балг.). Bulgarian National Television (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 15 October 2021.
- ↑ Служебният министър на икономиката Кирил Петков бе отличен сред Достойните българи (балг.). 24 Chasa (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 15 October 2021.
- ↑ Didelot, Nelly. En Bulgarie, l’anticorruption gagne toutes les élections (фр.). Libération (16 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2021.
- ↑ Bulgaria sinks under wave of pre-election scandals . Politico (15 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2021.
- ↑ Stoyanov, Mihail. Политическото напрежение: след заплахи шефът на приходната агенция вече е с охрана (балг.). Dnevnik (19 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2021.
- ↑ Herszenhorn, Miles J.. Emphasizing Harvard Credentials, Bulgarian Politicians Win Parliamentary Election . The Harvard Crimson (22 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2021.
- 1 2 Служебният кабинет предаде властта на новото правителство (балг.). www.24chasa.bg. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021.
- ↑ Новым премьером Болгарии стал Кирил Петков . Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2021.
- ↑ Премьер Болгарии заявил, что страна не согласится на условия России по газу . Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2022.
- ↑ Парламент Болгарии проголосовал за вотум недоверия правительству, работавшему всего полгода (руск.) (22 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2022.
- ↑ Премьер Болгарии Петков обвинил в своем уходе с поста трех политиков и посла России (руск.). BFM.ru - деловой портал. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2022.
- ↑ «Сейчас во всем виновата Россия». Посол Митрофанова — об обвинениях премьера Болгарии (руск.). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2022.
- ↑ Президент Болгарии распустил парламент и назначил временное правительство (руск.). Ведомости.
- ↑ "Bulgaria president calls Oct 2 snap polls, appoints caretaker govt". Reuters. 1 August 2022.
- 1 2 Конституционният съд отмени указа, с който Кирил Петков е назначен за министър (балг.). Dnevnik. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.
- ↑ Антоний Тодоров: Конституционният съд се включи успешно в политическата борба (балг.). Dnevnik. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021.
- ↑ ЦИК глобява Кирил Петков за агитация пред камерите (балг.). News.bg. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021.