Кірыліца
Тып пісьма кансанантна-вакалічнае пісьмо
Мовы стараславянская, царкоўнаславянская, беларуская, руская, сербская, балгарская, македонская, украінская, малдаўская і многія іншыя
Гісторыя
Месца ўзнікнення Паўднёва-Усходняя Еўропа
Стваральнік Клімент Охрыдскі
(меркавана)
Кірыл і Мяфодзій
(традыцыйна)
Дата стварэння IX стагоддзе
Перыяд з IX ст.
(у сучасным выглядзе з канца XVI ст.)
Паходжанне

Егіпецкае пісьмо

Протасінайскае пісьмо
Фінікійскі алфавіт
Грэчаскі алфавіт
(Копцкі алфавіт)
(Глаголіца)
Уласцівасці
Напрамак пісьма злева направа[d][1]
ISO 15924 Cyrl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіры́ліца — старажытная славянская азбука. Назва паходзіць ад імені славянскага асветніка Канстанціна (Кірыла) Філосафа. Мяркуюць, што пісьмо створана ў сярэдзіне 9 ст. на аснове глаголіцы і грэчаска-візантыйскага ўстаўнага пісьма. Мела 43 літары (11 ст.): 24 візантыйскага паходжання, 19 самастойных. 27 літар мелі лікавае значэнне (літара з цітлай).

Шырока ўжывалася ў стараславянскіх, потым ва ўсходнеславянскіх пісьменнасцях Сярэдневякоўя, у т. л., у старабеларускім пісьменстве (14—18 ст.). Пры развіцці моў, якія запісваліся кірыліцаю, яе алфавітна-літарны склад перастаў дакладна адпавядаць іх гукавой сістэме.

Найстаражытнейшыя помнікі кірыліцы: надпісы на руінах царквы ў Праславе (9 ст., Балгарыя), на гліняным посудзе з раскопак пад Смаленскам (пач. 10 ст.), балгарскі надпіс у Дабруджы (943), берасцяныя граматы (10—15 ст.), Савава кніга і Супрасльскі рукапіс (11 ст.), першы датаваны рукапіс — Астрамірава Евангелле (1056—1057).

Назва

Верагодна, кірылічнае пісьмо распрацоўвалі і распаўсюджвалі паслядоўнікі Кірыла і Мяфодзія, а не самі Кірыл і Мяфодзій, таму такая назва пісьменнасці хутчэй аддае даніну павагі, чым абазначае аўтарства.

У беларускай, рускай, балгарскай, македонскай і сербскай мовах кірыліца таксама вядома пад назваю «азбука», якая паходзіць ад старое назвы дзвюх першых літар кірылічнага алфавіта (гэтак жа як і слова алфавіт пайшло ад першых дзвюх грэчаскіх літар альфа і бета[заўв 1]).

Гісторыя

Кірылічная азбука: наўгародская берасцяная грамата № 591 (1025—1050 гг.) і яе прарысоўка

Каля 863 года браты Канстанцін (Кірыл) Філосаф і Мяфодзій з Салуні (Салонікі) па загадзе візантыйскага імператара Міхаіла III ўпарадкавалі пісьменнасць для стараславянскай мовы і выкарыстоўвалі новую азбуку для перакладу на славянскую мову грэчаскіх рэлігійных тэкстаў[2]:44. Доўгі час дыскусійным заставалася пытанне, ці была гэта кірыліца (і ў такім выпадку глаголіцу лічаць тайнапісам, які з'явіўся пасля забароны кірыліцы) або глаголіца — азбука, якія адрозніваюцца амаль выключна напісаннем. Цяпер у навуцы пераважае погляд, згодна з якім глаголіца першасная, а кірыліца другасная (у кірыліцы глагалічныя літары заменены на вядомыя грэчаскія). Глаголіца доўгі час у некалькі змененым выглядзе ўжывалася у харватаў (да XVII ст).

З'яўленне кірыліцы, заснаванай на грэчаскім статутным (урачыстым) пісьме — унцыяле[2]:45, звязваюць з дзейнасцю балгарскай школы кніжнікаў (пасля Кірыла і Мяфодзія). У прыватнасці, у жыцці святога Клімента Охрыдскага прама пішацца аб стварэнні ім славянскага пісьменства ўжо пасля Кірыла і Мяфодзія. Дзякуючы папярэдняй дзейнасці братоў азбука атрымала шырокае распаўсюджванне ў паўднёваславянскіх землях, што прывяло ў 885 годзе да забароны яе выкарыстання ў царкоўнай службе рымскім папам, які змагаўся з вынікамі місіі Канстанціна-Кірыла і Мяфодзія.

У Балгарыі цар Барыс у 860 годзе прыняў хрысціянства. Балгарыя становіцца цэнтрам распаўсюджвання славянскага пісьменства. Тут ствараецца першая славянская кніжная школа — Праслаўская кніжная школа — перапісваюцца Кірыла-Мяфодзіеўскія арыгіналы богаслужбовых кніг (Евангелле, Псалтыр, Апостал, царкоўныя службы), робяцца новыя славянскія пераклады з грэчаскай мовы, з'яўляюцца арыгінальныя творы на стараславянскай мове («О письменехъ Чрьноризца Храбра»).

Шырокае распаўсюджанне славянскага пісьменства, яго «залаты век», адносіцца да часу валадарання ў Балгарыі цара Сімяона Вялікага (893—927 гг.), сына цара Барыса. Пазней стараславянская мова пранікае ў Сербію, а ў канцы X стагоддзя становіцца мовай царквы ў Старажытнарускай дзяржаве.

Стараславянская мова, быўшы мовай царквы на Русі, адчувала на сабе ўплыў старажытнарускай мовы. Гэта была стараславянская мова рускай рэдакцыі, бо ўключала ў сябе элементы жывой ўсходнеславянскай гаворкі.

Першапачаткова кірыліцай карысталіся частка паўднёвых славян, усходнія славяне, а таксама румыны; з часам іх алфавіты некалькі разышліся адзін ад аднаго, хоць напісанне літар і прынцыпы арфаграфіі заставаліся (за выключэннем заходнесербскага варыянта) у цэлым агульнымі.

Класічная кірыліца

 
БукваУстаўнае
напісанне
Лікавае
значэнне
ЧытаннеНазва
А 1[а]аз
Б [б]бу́кі
В 2[в]ве́дзі
Г 3[г]глаго́ль
Д 4[д]дабро́
Е, Є 5[е]есць
Ж [ж']жыве́це
Ѕ 6[дз']зяло́
Ꙁ, З 7[з]зямля́
И 8[і]і́жэ (і 8-рычнае)
І, Ї 10[і]і (і 10-рычнае)
К 20[к]ка́ка
Л 30[л]лю́дзі
М 40[м]мысле́це
Н 50[н]наш
О 70[о]он
П 80[п]пако́й
Р 100[р]рцы
С 200[с]сло́ва
Т 300[т]тве́рда
Ѹ, Ꙋ (400)[у]ук
Ф 500[ф]ферт
   
БукваУстаўнае
напісанне
Лікавае
значэнне
ЧытаннеНазва
Х 600[х]хер
Ѡ 800 [о] аме́га
Ц 900[ц’]цы
Ч 90[ч’]чэрв
Ш [ш’]ша
Щ [ш'т’] ([ш'ч’])шта
Ъ [ъ]ёр
Ы [ы]еры
Ь [ь]ер
Ѣ [æ], [іе]яць
Ю [йу]ю
[йа]А ётаванае
Ѥ [йэ]Е ётаванае
Ѧ (900)н]Малы юс
Ѫ н]Вялікі юс
Ѩ [йэн]юс малы ётаваны
Ѭ [йон]юс вялікі ётаваны
Ѯ 60[кс]ксі
Ѱ 700[пс]псі
Ѳ 9[θ], [ф]фіта́
Ѵ 400 [і], [в] іжыца

Графіка

Графіка ў 10—18 ст. паслядоўна існавала ў формах: устаў, паўустаў (з 14 ст.), скорапіс (з канца 14 ст., у бытавой і дзелавой перапісцы, у т.л. і ў ВКЛ), у кніжных загалоўках — арнаментальная вязь.

У Расіі ў выніку рэформы 1708 быў створаны грамадзянскі шрыфт (Гл. таксама: Ілля Капіевіч), які стаў асновай для сучасных сістэм кірылаўскага пісьма.

Сучаснае ўжыванне

Алфавіты славянскіх моў

Беларускі АБВГҐ[3]ДЕЁЖЗІЙКЛМНОПРСТУЎФХЦЧШЫЬЭЮЯ
Балгарскі АБВГДЕЖЗИЙКЛМНОПРСТУФХЦЧШЩЪЬЮЯ
Македонскі АБВГДЃЕЖЗЅИЈКЛЉМНЊОПРСТЌУФХЦЧЏШ
Рускі АБВГДЕЁЖЗИЙКЛМНОПРСТУФХЦЧШЩЪЫЬЭЮЯ
Русінскі АБВГҐДЕЄЁЖЗИІЇЙКЛМНОПРСТУФХЦЧШЩЪЫЬЮЯ
Сербскі АБВГДЂЕЖЗИЈКЛЉМНЊОПРСТЋУФХЦЧЏШ
Украінскі АБВГҐДЕЄЖЗИІЇЙКЛМНОПРСТУФХЦЧШЩЬЮЯ
Чарнагорскі АБВГДЂЕЖЗ́ЗЅИЈКЛЉМНЊОПРСТЋУФХЦЧЏШС́

Алфавіты неславянскіх моў

Казахскі АӘБВГҒДЕЁЖЗИЙКҚЛМНҢОӨПРСТУҰҮФХҺЦЧШЩЪЫІЬЭЮЯ
Татарскі АӘБВГДЕЁЖҖЗИЙКЛМНҢОӨПРСТУҮФХҺЦЧШЩЪЫЬЭЮЯ
Кіргізскі АБВГДЕЁЖЗИЙКЛМНҢОӨПРСТУҮФХЦЧШЩЪЫЬЭЮЯ
Малдаўскі АБВГДЕЖӁЗИЙКЛМНОПРСТУФХЦЧШЫЬЭЮЯ
Мангольскі АБВГДЕЁЖЗИЙКЛМНОӨПРСТУҮФХЦЧШЩЪЫЬЭЮЯ
Таджыкскі АБВГҒДЕЁЖЗИӢЙКҚЛМНОПРСТУӮФХҲЧҶШЪЭЮЯ
Чувашскі АӐБВГДЕЁӖЖЗИЙКЛМНОПРСҪТУӲФХЦЧШЩЪЫЬЭЮЯ
Якуцкі АБВГҔДДьEЁЖЗИЙКЛМНҤНьОӨПРСҺТУҮФХЦЧШЩЪЫЬЭЮЯ

Дарэформенныя грамадзянскія алфавіты

Балгарскі да 1945 года АБВГДЕЖЗИЙ(І)КЛМНОПРСТУФХЦЧШЩЪ(Ы)ЬѢЮЯѪ(Ѭ)(Ѳ)
Рускі да 1918 года АБВГДЕ(Ё)ЖЗИ(Й)ІКЛМНОПРСТУФХЦЧШЩЪЫЬѢЭЮЯѲ(Ѵ)
Сербскі к сярэдзіне XIX ст. АБВГДЂЕЖЗИЙІКЛМНОПРСТЋУФХЦЧЏШ(Щ)ЪЫЬѢ(Э)ЄЮЯ(Ѳ)(Ѵ)

(У дужках стаяць знакі, якія не мелі афіцыйнага статуса літар, а таксама літары, якія выйшлі з ужытку раней за прыведзеную дату.)

Распаўсюджанасць у свеце

Кірыліца ў свеце.
     Кірыліца — адзінае афіцыйнае пісьмо.      Кірыліца з'яўляецца афіцыйнай разам з іншым алфавітам. У выпадку Малдовы і Грузіі, гэта дзяржаўныя ўтварэнні, непрызнаныя цэнтральным урадам.      Кірыліца не з'яўляецца афіцыйнай, але шырока выкарыстоўваецца па гістарычных прычынах.
Афіцыйны алфавіт

На цяперашні час у якасці афіцыйнага алфавіта кірыліца выкарыстоўваецца ў наступных краінах:

 Абхазія (часткова прызнаная дзяржава)

 Беларусь

 Боснія і Герцагавіна

 Балгарыя

 Казахстан

 Кыргызстан

 Паўночная Македонія

 Малдова

 Манголія

Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (непрызнаная дзяржава)

 Расія

 Сербія

 Таджыкістан

 Украіна

 Чарнагорыя

 Паўднёвая Асеція (часткова прызнаная дзяржава)

У мінулым

 Азербайджан

 Малдова

 Узбекістан

 Туркменістан

Кадзіроўкі кірыліцы

  • CP866 (Альтэрнатыўная кадзіроўка)
  • Асноўная кадзіроўка
  • Балгарская кадзіроўка
  • CP855
  • ISO 8859-5
  • КАІ-8 (руск.: КОИ-8)
  • ДКАІ-8
  • MacCyrillic
  • Windows-1251 (CP1251)

Кірыліца ва Унікодзе

Ва Унікодзе версіі 6.0 для кірыліцы выдзелена чатыры раздзелы:

назва дыяпазон кодаў (hex) апісанне
Cyrillic 0400 045F сімвалы з ISO 8859-5, перамешчаныя ўверх на 864 пазіцыі
0460 047F гістарычныя літары
0480 04FF дадатковыя сімвалы для розных моў з пісьменнасцю на аснове кірыліцы
Cyrillic Supplement 0500 052F
Cyrillic Extended-A 2DE0 2DFF надрадковыя буквы для царкоўнаславянскага пісьма
Cyrillic Extended-B A640 A69F розныя гістарычныя буквы

Ва Унікодзе няма кірылічных літар з націскам, таму яны кадзіруюцца як састаўныя шляхам дабаўлення сімвала U+0301 («combining acute accent») пасля націскной галоснай (напрыклад, ы́ э́ ю́ я́).

Доўгі час найбольш праблемнаю была царкоўнаславянская мова, але пачынаючы з версіі 5.1 ужо прысутнічаюць практычна ўсе патрэбныя сімвалы.

0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 A B C D E F
400 ЀЁЂЃЄЅІЇЈЉЊЋЌЍЎЏ
410 АБВГДЕЖЗИЙКЛМНОП
420 РСТУФХЦЧШЩЪЫЬЭЮЯ
430 абвгдежзийклмноп
440 рстуфхцчшщъыьэюя
450 ѐёђѓєѕіїјљњћќѝўџ
460 ѠѡѢѣѤѥѦѧѨѩѪѫѬѭѮѯ
470 ѰѱѲѳѴѵѶѷѸѹѺѻѼѽѾѿ
480 Ҁҁ҂҃҄҅҆҇҈҉ҊҋҌҍҎҏ
490 ҐґҒғҔҕҖҗҘҙҚқҜҝҞҟ
4A0 ҠҡҢңҤҥҦҧҨҩҪҫҬҭҮү
4B0 ҰұҲҳҴҵҶҷҸҹҺһҼҽҾҿ
4C0 ӀӁӂӃӄӅӆӇӈӉӊӋӌӍӎӏ
4D0 ӐӑӒӓӔӕӖӗӘәӚӛӜӝӞӟ
4E0 ӠӡӢӣӤӥӦӧӨөӪӫӬӭӮӯ
4F0 ӰӱӲӳӴӵӶӷӸӹӺӻӼӽӾӿ
500 ԀԁԂԃԄԅԆԇԈԉԊԋԌԍԎԏ
510 ԐԑԒԓԔԕԖԗԘԙԚԛԜԝԞԟ
520 ԠԡԢԣԤԥԦԧ
2DE0
2DF0 ⷿ
A640
A650
A660
A670
A680
A690

Гл. таксама

Заўвагі

  1. У грэчаскай мове часоў Візантыі літара β чыталася як [в] і называлася «віта»

Зноскі

  1. https://www.unicode.org/versions/Unicode13.0.0/ch07.pdf
  2. 1 2 Иванова В.Ф. Современный русский язык. Графика и орфография. — 2-е изд. М.: Просвещение, 1976. — 288 с.
  3. Выкарыстоўваецца факультатыўна ў неафіцыйным правапісе.

Літаратура

  • Кірыліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Батвіннік М. Б. Кірыліца // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 751 с., іл., 40 л. іл. С. 56—57.
  • Лось И. Л. Кириллица // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  • Азбука // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  • Истрин В. А. 1100 лет славянской азбуки.. — 2-е изд.. М.: Наука, 1988. — (Литературоведение и языкознание). — ISBN 5-02-010865-0.
  • Карский Е. Ф. Славянская кирилловская палеография.. — 2-е изд.. М.: Наука, 1979.
  • Каўрус А. А., Круталевіч М. М. Славянскія азбукі, іх паходжанне // Стараславянская мова.. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — С. 18—25.
  • Князевская О. А. Кириллица // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 222—223.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.