Археалагічны парк і руіны Кірыгуа* | |
---|---|
Archaeological Park and Ruins of Quiriguá** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Гватэмала |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, ii, iv |
Спасылка | 149 |
Рэгіён*** | Лацінская Амерыка і Карыбы |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1981 (7 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Кірыгуа (ісп.: Quiriguá) — горад цывілізацыі мая, цяпер — месца раскопак на тэрыторыі дэпартамента Ісабаль, паўднёва-ўсходняя Гватэмала. Размяшчаецца ў даліне ракі Матагуа на плошчы каля 3 км², цырыманіяльны цэнтр горада знаходзіцца на паўночным беразе ракі.
У класічны перыяд (200—900 гг.) Кірыгуа размяшчалася на скрыжаванні гандлёвых шляхоў. Першае паселішча з'явілася ў II стагоддзі н. э., будаўніцтва акропаля пачалося прыкладна ў 550 годзе. У VIII стагоддзі горад інтэнсіўна развіваўся, прычым блізкасць дэкаратыўнага стылю архітэктуры і скульптуры да Капана сведчыць аб цеснай узаемасувязі. Да перамогі над Капанам ў 738 годзе Кірыгуа быў яго васальнай дзяржавай. У часы праўлення Каўак Скі (723—784 гг.) зрабіўся сталіцай квітнеючай незалежнай дзяржавы. К сярэдзіне IX стагоддзя Кірыгуа прыходзіць у заняпад.
Упершыню разваліны Кірыгуа ў 1840 годзе вывучыў англійскі мастак Фрэдэрык Казервуд, а пазней — англійскі вучоны А. П. Модслі і экспедыцыі Археалагічнага інстытута Амерыкі і інстытута Карнегі. Самыя вядомыя скульптурныя статуі — высокія 4-гранныя стэлы, скульптурныя календары і мудрагелістыя скульптуры міфічных пачвар, якія з'яўляюцца важнай крыніцай ведаў аб цывілізацыі мая.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кірыгуа
- Афіцыйны сайт Архівавана 19 мая 2010. (ісп.)
- Гісторыя і фота Архівавана 18 снежня 2008. (англ.)
- Карта цэнтра Кірыгуа (англ.)