Кіраваградская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Кіровоградська область | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Крапыўныцкы | ||||
Дата ўтварэння | 10 студзеня 1939 | ||||
Кіраўнік | Андрэй Райковіч[d] | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2010) |
1,053 млн. (23-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 41,4 чал./км² | ||||
Плошча | 24 588 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
269 м |
||||
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-35 | ||||
Паштовыя індэксы | 25000–27999 | ||||
Код аўтам. нумароў | BA | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіравагра́дская во́бласць (укр.: Кіровогра́дська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 24,588 тыс. км². Насельніцтва — 1,067 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Крапыўныцкы.
Знаходзіцца на зліцці рэк Дняпро і Паўднёвы Буг на поўдні Прыдняпроўскага ўзвышша. Амаль уся тэрыторыя вобласці (за выключэннем вёскі Уласаўка) размешчана на правым беразе Дняпра. Мяжуе з абласцямі: Чаркаскай на поўначы, Палтаўскай на паўночным усходзе, Днепрапятроўскай на ўсходзе і паўднёвым усходзе, Мікалаеўскай і Адэскай на поўдні, Вінніцкай на захадзе. Па адной з версій на тэрыторыі Кіраваградскай вобласці знаходзіцца геаграфічны цэнтр Украіны.
У складзе вобласці 4 адміністрацыйныя раёны, 49 тэрытарыяльных грамад[1].
Вядомыя асобы
- Віктар Аляксандравіч Лазінскі (нар 1963) — народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны.
- Тамара Рыгораўна Міянсарава (1931—2017) — савецкая і расійская эстрадная спявачка.
- Мікалай Харлампіевіч Балан (1917—1954) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- В. А. Сухамлінскі (1918, с. Васыліўка — 1970) — украінскі савецкі педагог.