Кінгісепскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1927 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 | ||||
Тэлефонны код | 81375 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кінгісепскі муніцыпальны раён (руск.: Ки́нгисеппский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў паўднёва-заходняй частцы Ленінградскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кінгісеп. Утвораны ў 1927 годзе. Гістарычна яму папярэднічаў Кінгісепскі (раней — Ямбургскі) павет Ленінградскай (раней — Петраградскай, Санкт-Пецярбургскай) губерні, створаны ў 1783 годзе.
Геаграфія
Мяжуе на паўночным усходзе — з Ламаносаўскім муніцыпальным раёнам; на ўсходзе — з Воласаўскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — са Сланцаўскім муніцыпальным раёнам; на захадзе — дзяржаўная мяжа з Эстоніяй. З паўночнага захаду тэрыторыя раёна абмываецца водамі Фінскага заліва. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 145 км.
Раўнінны рэльеф, абсалютныя вышыні 0-150 метраў над узроўнем мора. На ўсход ад Лужскай губы размешчана Сойкінскае ўзвышша, а ў далінах буйных рэк — нізіны (Лужская і Плюская). Праз тэрыторыю раёна праходзіць Балтыйска-Ладажскі уступ (глінт). На тэрыторыі раёна маюцца адклады фасфарытаў, будаўнічага пяску, шклянога пяску, дыятаміта (абразіва).
Клімат раёна умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература чэрвеня 17 °C, са студзеня — −8 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 550—700 мм. Абсалютны мінімум тэмператур −43 °C, максімум +32 °C.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
- ↑ http://petrostat.gks.ru/storage/mediabank/ЛО%20числ%20%20на%2001.01.2019%20.pdf