Кінатэатр | |
«Чырвоная Зорка» | |
---|---|
53°54′01″ пн. ш. 30°20′01″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Тып будынка | кінатэатр |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
Архітэктар | Э. Лосер |
Дата заснавання | 1930 |
Дата пабудовы | 1930 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000587 |
Матэрыял | цэгла |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Чырвоная Зорка» — шырокаэкранны кінатэатр у Магілёве. Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, па адрасе вул. Першамайская, 14.
Гісторыя
Найстарэйшы кінатэатр горада. Пабудаваны ў 1930 годзе па праекце інжынера Э. Лосера з цэглы, з элементамі канструктывізму, на месцы дарэвалюцыйнага кінатэатра «Чары», узведзенага ў 1909 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны разбураны, у 1948 годзе адноўлены, у 1954 годзе рэканструяваны[1].
Архітэктура
Будынак уяўляе сабой выцягнуты ў плане прамавугольнік, да якога перпендыкулярна далучаны касавая зала і паўцыркульны вестыбюль. У аснову архітэктурна-прасторавай кампазіцыі пакладзены прынцып проціпастаўлення аб'ёмаў. На галоўным фасадзе вестыбюль з шырокім зашкленнем кантрастуе з «глухой» вертыкальнай сценкай і нізкім аб'ёмам, дзе размешчаны службовыя памяшканні. Галоўны ўваход з боку тарцовага фасада вылучаны шырокай лесвіцай. Бакавыя фасады рытмічна членяцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі з боку фае[2].
Зноскі
- ↑ wiki.mogilev.by.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чырвоная Зорка (кінатэатр, Магілёў)
- Кинотеатр «ЧЫРВОНАЯ ЗОРКА» на сайце wiki.mogilev.by (руск.)
- Чырвоная Зорка (кінатэатр, Магілёў) на сайце «Архіварта»