Кіна kina | |
---|---|
| |
Код ISO 4217 | PGK |
Краіна | Папуа — Новая Гвінея |
Складаецца з | 100 тое |
Пазначэнне | K |
Цэнтральны банк | Bank of Papua New Guinea[d] |
Кіна (код ISO 4217 — PGK, знак — K) — грашовая адзінка Папуа-Новай Гвінеі.
У звароце знаходзяцца манеты вартасцю:
- 5 тое
- 10 тое
- 20 тое
- 50 тое
- 1 кіна
банкноты вартасцю:
- 2 кіна
- 5 кіна
- 10 кіна
- 20 кіна
- 50 кіна
- 100 кіна
Да 1976 г. аплатным сродкам былі аўстралійскія грашовыя знакі. Раней - на тэрыторыі Папуа да 1906 г. хадзілі англійскія фунты, а да 1914 г. у Новай Гвінеі - германскія маркі.
Падчас японскай акупацыі ўжываліся выпушчаныя для Акіяніі (уключаючы аб-у Гілберта, Бруней, Саравак, Паўн. Барнэа і Саламонавы выспы) купюры серыі О ў 1/2, 1, 10 шылінгаў і 1 фунт стэрлінгаў.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.