Кізіл | ||||||||||||||||
Cornus florida. Агульны від расліны падчас цвіцення. Арбарэтум у Вале-о-Луп. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Cornus L., 1753 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Кізіл[3][4] (Córnus) — род раслін сямейства кізілавыя, які складаецца прыкладна з 30-50 відаў, уключае 4 падроды.
Апісанне
У асноўным гэта драўняныя лістападныя расліны, жыццёвая форма якіх — дрэвы або кусты; некаторыя віды — травяністыя шматгадовыя расліны, некалькі відаў — драўняныя зімнезялёныя. Лістападныя дрэвы або кусты вышынёй 2,5—10 м. Лісце супраціўнае, яйцападобнае або эліпсоіднае. Кветкі даухполыя, дробныя, залаціста-жоўтыя, па 5—9 у парасоніках. Паяўляюцца да распускання лісця. Плод — цёмна-чырвоная мясістая падоўжаная касцянка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, з прыгожай тэкстурай.
Распаўсюджанне
Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай і Усходняй Еўропе, на Каўказе, у Паўднёва-Усходняй Азіі; на Беларусі інтрадукаваны кізіл звычайны, або мужчынскі (Cornus mas).
Віды
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 51 від[5]:
- Cornus × acadiensis Fernald
- Cornus alba L. — Свідзіна белая, ці Свідзіна татарская
- Cornus alternifolia L.f.
- Cornus amomum Mill.
- Cornus × arnoldiana Rehder
- Cornus asperifolia Michx.
- Cornus austrosinensis W.P.Fang & W.K.Hu
- Cornus bretschneideri L.Henry
- Cornus canadensis L.
- Cornus capitata Wall.
- Cornus chinensis Wangerin
- Cornus controversa Hemsl.
- Cornus darvasica (Pojark.) Pilip.
- Cornus disciflora Moc. & Sessé ex DC.
- Cornus drummondii C.A.Mey.
- Cornus excelsa Kunth
- Cornus eydeana Q.Y.Xiang & Y.M.Shui
- Cornus florida L.
- Cornus foemina Mill.
- Cornus × friedlanderi W.H.Wagner
- Cornus glabrata Benth.
- Cornus hemsleyi C.K.Schneid. & Wangerin
- Cornus hongkongensis Hemsl.
- Cornus iberica Woronow
- Cornus koehneana Wangerin
- Cornus kousa F.Buerger ex Hance
- Cornus macrophylla Wall.
- Cornus mas L. — Кізіл звычайны, ці Кізіл мужчынскі
- Cornus meyeri (Pojark.) Pilip.
- Cornus multinervosa (Pojark.) Q.Y.Xiang
- Cornus nuttallii Audubon ex Torr. & A.Gray
- Cornus oblonga Wall.
- Cornus officinalis Siebold & Zucc.
- Cornus oligophlebia Merr.
- Cornus papillosa W.P.Fang & W.K.Hu
- Cornus parviflora S.S.Chien
- Cornus peruviana J.F.Macbr.
- Cornus quinquinervis Franch.
- Cornus racemosa Lam.
- Cornus rugosa Lam.
- Cornus sanguinea L. — Свідзіна крывава-чырвоная
- Cornus schindleri Wangerin
- Cornus sericea L.
- Cornus sessilis Torr.
- Cornus × slavinii Rehder
- Cornus suecica L.
- Cornus ulotricha C.K.Schneid. & Wangerin
- Cornus × unalaschkensis Ledeb.
- Cornus volkensii Harms
- Cornus walteri Wangerin
- Cornus wilsoniana Wangerin
Выкарыстанне
Выкарыстоўваецца ў жывых агароджах, для замацавання равоў, восыпаў. Пладовыя, дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і таніданосныя расліны.
Драўніна ідзе на такарныя і сталярныя вырабы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Кізіл у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.256
- ↑ Cornus (англ.). The Plant List. Version 1.1. (11 красавіка 2013). Праверана 11 кастрычніка 2016.
Літаратура
- Пярэднеў У. Кізіл // БЭ ў 18 т. Т 8. — Мн.: БелЭн, 1999.